Нi слова пра тое, што сэрца трывожыць...

***
Ні слова пра тое, што сэрца трывожыць.
Няхай яшчэ множацца цёплыя дні,
Агні маіх флёксаў хай ціха варожаць,
Разгадваюць мройныя летнія сны.

Ні слова пра тое, што сэрца трывожаць
Буслы на іржышчы, на лузе - туман.
Цвітуць яшчэ ружы так дружна і гожа,
Нібыта не вераць, што лета - падман.

24. 07. 2024 г.


Рецензии