Маркинятская клубника
Яго даўно не даставала.
Ды як без клопату жанчыне,
Трускаўкаў у склепе не хапала.
Ізноў дарога ў Маркіняты-
Мой астравок дзіцячай долі.
І вось я ля Пятроўскіх хаты,
Дзе, кажуць, ягадаў даволі.
Свяціла сонейка гасцінна,
Трускаўкі умомант чырванелі.
І два вядзерцы за гадзіну
Паспелай чырванню гарэлі.
Гаспадарам мая ўдзячнасць,
Што ў працы рук не шкадавалі!
Ды толькі выйшла непрадбачнасць,
Часы ў горад не спяшалі.
І не пыталіся дазволу,
Ішлі са стрэлкамі павольна.
І я пайшла наведаць школу
Жаданы ён напрамак школьны.
Прыйшла туды і абамлела..
Вакол пустэчнае раздолле!
А школа на мяне глядзела
Праз вокны чорныя ад болю!
Дзе нашы класныя пакоі?! -
Там зеляніна ўзрастае...
І як набыць душы спакою,
Калі мінулае знікае?...
Як быццам класы не гудзелі
Вясёлым смехам перапынкаў?!
Званочкі шчыра не звінелі
Для жвавых хлопчыкаў, дзяўчынкаў...
Замест страхі ў школы неба,
І рэдкі плот зусім гарбаты.
Каму было такое трэба?!
І хто ў гэтым вінаваты?!
Прабач нас, школа дарагая,
За выгляд твой, за разбурэнне!
Сучаснасць не заўсёды дбае
Пра душы новых пакаленняў!
Праз вокны чорныя глядзела,
А там...настаўнікі, ўрокі.
Ды стрэлкі хутка ўжо ляцелі
І час ад'езду недалёкі.
Балюча з вёскай развітацца,
Журботныя ў жыцця папраўкі.
І з болем будуць успамінацца
Мне Маркіняцкія трускаўкі...
Свидетельство о публикации №124072306781