Суседка гаруе прапалi гуркi...

***
Суседка гаруе: прапалі гуркі,
Зжаўцелі, пасохлі, чарнеюць...
Гляджу супраць сонца з-пад правай рукі:
Здаецца, яны зелянеюць.

"Не так, як заўсёды, усё ў гэты год:
У ліпені бульбу капаюць..."
Малюся за шчыры працоўны народ:
Шчыруюць і нешта ды маюць.

Суседка ізноў палівае граду,
Надзею сваю не губляе...
Вось гэтак і я ўсё кудысьці іду,
Пакуль яшчэ сэрца спявае...

23. 07. 2024 г.


Рецензии