Мама
Тое, што прайшло, ты ужо ня вернеш.
Мама, твае вочы тыя ж, што заўседы,
І твая ўсмешка ззяе скрозь нягоды
Зоркай. Толькі чую - нешта адбылося.
Мама, не сумуй, хутка прыйдзе восень.
Знойдзем, абяцаю, шмат брусніцы ў мосе.
Мама, птушкі сумнае восенню ўносяць
У вырай. Да цябе мне трэба прытуліцца,
Мама, ты казала, смачная брусніца.
Я схаваюсь ад усяго дрэннага на свеце
У тваім празрыстым непагасным свеце.
Свидетельство о публикации №124072204358