Што рабiць? Чытаю Броуку...
Жарт
Што рабіць? Чытаю Броўку.
Лена зноў вядзе кароўку.
Ох, і цяжка ж ты, Пятрусь,
Нам пісаў пра Беларусь!
Што рабіць? Чытаю Броўку.
Без каровы Лена зноўку...
Ты, Пятрусь, паэт народны
І пісаў пра што заўгодна,
Толькі цяжка як, Пятрусь,
Ты пісаў пра Беларусь.
Што чытаць? Чытаю Броўку.
З ветру ўе Пятрусь вяроўку.
Хоць народны, але гусь
Тая ты яшчэ, Пятрусь!
Што чытаць? Чабор як пахне!
Без кахання сэрца чахне.
Пятруся няхай з тугі
Пачытае хто другі!
21. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124072105742