Толькi шумеры

Можа так стацца, што праз 50 тысяч год гэтую сучасную эпоху будуць вывучаць па шумерскіх гліняных таблічках.
Усе нашы веды адыдуць у нябыт, кнігі ператворацца ў пацяруху, пластык раскладзецца, плёнкі згніюць, лічбавыя носьбіты размагніцяцца, — і застануцца нашчадкам толькі асірыйскія гліняныя таблічкі трохтысячагадовай даўнасці.
Прыкіньце, усё што будуць ведаць аб нашай эпосе, гэта што мы асвоілі пшаніцу і пакланяліся богу Ашуру, а апагеем нашай навуковай думкі было адкрыццё зорак і арыфметыкi.

2024


Рецензии