2 хвiлiны на пакурыць
употай пад балконам,
ахерэўшы на агульным балконе,
на сваім балконе, калі радакоў няма дома,
у школе на перапынку,
у хабзе на практыцы,
у інстытуце да пар, пасля пар,
пасля першага сэксу з дзяўчынай,
у войску пры любой магчымасці,
да сумоўя,
пры знаёмстве з калегамі,
пасля звальнення,
калі ідзе дождж,
пасля навальніцы,
узімку ў падваротнях,
увесну калі бухі,
летам у лесе нельга! пажаранебяспечна!
у сваёй кватэры,
у гасцях,
проста так,
на пераходзе, калі чакаеш зялёнае,
калі складаеш вершы,
калі дурыш галаву сабе й людзям,
калі гуляеш,
а вось пры дзецях не,
а вось ад навін дык паўпачка адразу...
дзве хвіліны на пакурыць
проста зараз, прама цяпер...
2023-24
на русском тут:
http://stihi.ru/2023/09/29/5140
Свидетельство о публикации №124071904061