Чалавек

Чалавек не дайшоў,
Чалавек не дажыў.
Ціха вочы закрыў,
Мірна рукі злажыў.

Быў ён чыйсці знаёмы,
Чыйсці муж,
Чыйсці брат.
Быў малы,
Невядомы
Ўсім другім
Акурат.

Непрыкметна дарогай
Праслізнуў па жыцці.
Нёс ён скарбаў
Ня многа,
Колькі мог
Панясці.

Тыя скарбы
Нікому
Перадаць ён
Ня змог,
Бо спяшаўся
Да дому
Ды стаміўся,
Прылёг

Адпачыць
А імгненні
Паляцелі назад
У дзень шэры
Асенні,
Дзе ён сын,
Дзе ён брат.


Рецензии