Той, хто сядзе есць без грыба...

***
Той, хто сядзе есць без грыба,
Той амаль не беларус.
Сала - смачна, смачна - рыба,
Добра й каша, добра й гусь,

Але лепш за ўсё - грыбочкі,
Ці то з бочкі, ці з вядра.
Аж трашчаць ад смаку шчочкі
Ў нас ад гэтага дабра!

А сухі як грыб укінеш
Ці то ў поліўку, ці ў боршч,
Ўжо ад голаду не згінеш.
Дзякуй, лес мой, дзякуй, бор!

А лісічак як насмажыш
Ды ўкапаеш бульбы кош,
Дык амаль і не заўважыш,
Што хадзіў па іх у дождж.

Ды галоўны смак не ў гэтым.
Смак у тым, - грыбы збіраць
Ці то восенню, ці летам.
Як паэтам тут не стаць?

Знойдзеш белы грыб пад дубам,
Ці макруху пад сасной,
І на сэрцы гэтак люба,
Як на сонейку вясной!

А калі апенькі рэжаш,
Перадумаеш пра ўсё.
А яны, як на манежы,
Абляпілі пень жыццём.

Ці то курачкі збіраеш,
Што зашыліся ў імхі,
І пра вершы разважаеш,
Як пра даўнія грахі...

Без грыбоў жыццё не тое!
Жыць з грыбамі весялей.
Але хопіць пра пустое,
Па грыбы бяжы хутчэй!

17. 07. 2024 г.


Рецензии