Сэрцау духоуныя скрэпы

Людзi, бы зорачкi ў небе:
Хтосцi далёка-далёка, але растачае агонь.
Сэрцам духоўныя скрэпы
Дорыць у думках, у словах, ды сонца нясе яго длонь.

Хтосцi склiкае завеi,
Бурай шалёнай душу разрывае на паскi бяды.
Чорнай спавiты iдэяй,
Топчуць у сэрцах духоўныя скрэпы распяцця сляды.

Розныя зоры, iх промнi,
Розныя людзi: iх думкi, iх розум, духоўная моц.
Розную колькасць iм солi
Выпала ў жыццi сустрэць, хтосцi вытрымаць бiтву не змог.

Родзяцца зоры, цi знiчкай
Дзесцi знiкаюць, пакiнуўшы ў льнянай прасторы свой след.
Лёсы, як колас пшанiчны,
Песцяцца сонцам, звiваюцца ветрам у хiтры букет.

Шлях наш усеяны зранку
Зоркамi яркiмi, цi дагарэўшымi – толькi дымяць.
Наша душа шле марзянку,
Шле нам падказкi, у моры жыццёвым будуе маяк.

Сэрца хавае ад скрухi,
Просiць i молiць нянавiсць не звацi у госцi на чай.
Сiлы  ўзмацняць завiрухай,
Кожная зорка – iспыт, наш нектар, не згубi, адшукай.


Рецензии