Да Дня нараджэння лiцвiнкi
Пад мядовы ліпаў цвет
Абвясціў сям’і дзіцячы
Крык, што ты прышла на свет.
Ты той свет зусім не знала
Добры ён, ці злы які
Цыцку ў мамы спраўна ссала
Бадай аж у дзве шчакі.
Спраўна ела, добра спала -
Так праходзіў дзень за днём
Ты расла і добрым стала
Паслухмяным дзіцянём.
З дзедам шчыра сябравала,
Бо ён дома быў заўжды.
Кароў пасвіць памагала
І не лазіла ў сады.
Сем гадочкаў праляцела,
Пайшла ў школу за сястрой.
Бо ўсё ведаць ты хацела
І вучыцца быў настрой.
Вось і школа за плячамі
І, як павялося тут,
Рыхтавалася начамі
Каб папасці ў інстытут.
Лёс быў да цябе ласкавы,
Дапамог медаль і тут,
Прайшлі школьныя забавы,
Мінск, дарога ў інстытут.
Незнаёмы, непрывычны
Бег жыцця. Спакусаў шмат.
Хлопец стрэўся энергічны
І вясёлы гэткі хват.
Першае прышло каханне -
Крышталь горнае вады-
На душы замілаванне
Ў сэрцах расцвілі сады.
Дзе каханне - там вяселле
Недалёка ад яго ж.
І праблемаў карусэлі
Закружылі анягож.
Зажылі сям’ёй. Прышлося
Час для мужа і вучобы
Размяркоўваць. Удалося
Вытрываць нейк без хваробы.
Нарадіўся сын і мужу
Крыху меней часу стала,
Бо ты сыну сваю душу
І ўсе сілы аддавала.
Сын падрос і інстытут
Ты закончыла з дыпломам.
Ды саўку прышоў капут
А як выжыць - не вядома!
Праляцелі так гады,
Было мала дапамогі.
Сын разумны, малады
І ўжо стаў на свае ногі.
Ад кватэры ёсць ключы,
Ад тваёй, а не дзяржаўнай!
Пра узрост твой памаўчы.
Ёсць заўжды вясёлай, спраўнай!
Будзь надзеяю і мне
Што мінецца час суровы
І мы стрэнем пры віне
Час шчаслівы, вольны, новы!
Ты з’явілася на свет
У ліпнёвы дзень гарачы.
Ад душы на многа лет
Зычу я табе Удачы!
І тваім удачам рад
Буду вельмі я шчаслівы
У кругу тваім VIVAT
Выгукнуць усім на дзіва!
Пажадаць яшчэ Сто лят
Бачыць малахітны вочы
І жамчужных зубак рад,
Далікатны стан дзявочы!
Раніцою ці ў абед
Ты з'явілася ў народзе,
Дык цвіці, як макаў цвет
У матулі ў агародзе!
У дзень ліпеньскі гарачы
Пад мядовы ліпаў цвет
Дзякуй жа за бляск удачы,
Што натхніў гэты санэт!
Свидетельство о публикации №124071701708