Летн вечар

Пах яблыкаў і груш,
Прыемны водар ягад і грыбоў,
На полі кветкі,у лесе глуш,
Шуршанне лісцеў ад дубоў.
Гарбата, мёд і шакалад,
Агрэст,суніцы і маліны,
Пад'ём тэмпературы—заўтра спад,
У лесе пах ідзе каліны.
Шапэн,віно і садавіна,
У садзе пах дае шыпшына.
Рамонкі,рапс,пшаніца,сена
Надвор'я заўтра будзе змена.
Канец цяпла,жніво пажнуць,
Восені хутка прыйдзе час,
Апошні плод кусты дадуць,
І агарне ўсіх холад нас.


Рецензии