Басня. Кабан трус
Яны былі як бы сябры.
Аднойчы страціў трус свой вус,
Падумаў: скралі вус бабры!
Пайшоў трус плакаць кабану;
Сказаў:
Я іх знайду!!! Яны мой вус з працэнтам ве;рнуць!
Пайшоў шукаць баброў.
Кабан тым часам з за камення,
Дастаў вялікі труса вус.
—Каму патрэбен "вус натхнення?!"
Кабан прадаў "натхнённы" вус.
— Два жалуды і тры грыбочка,вось кошт мой,ах, і два лісточка,яшчэ рамонак і маліна,гародніна і садавіна..
Пакуль кабан на аўкцыёне рабіў сабе жыццё цара,
Тым часам трус убабры;ным моры шукаў свой вус, дражніў бабра.
—Я зараз у вадзе шукаю,я і да вас шукаць пайду,знайсці свой вус я так жадаю...ах, ненавіджу я ваду;!
Бабры глядзелі з непакоем
—Трус мабыць з'ехаў з галавы;!
Кабан тым часам са спакоем,
Ру;шыў хваліцца да савы.
Бабры крычалі трусу ў вушы:
—Няма нічога тут у нас!!!—
Я не шукаў яшчэ на сушы!
—Ідзі шукай і ў калга;с!
Ідзі шукай у вёсках,рэчках,
Ідзі ідзі,аж да людзей!
Трус перастаў крычаць у спрэчках,
—Дык ты падумай пра дзяцей!
Як яны будуць без цябе,калі ты пойдзеш шукаць вус?
Павольна развярнуўся трус,
І паскакаў да кабана.
Кабан наш паніч у савы
Адкрыўшы на канапе пуза,
Пускаў сабе свае панты,
Смакуючы скібку гарбу;за.
Прыбег наш трус да кабана
— Кабан,я не знайшоў свой вус!
— Мда...не відаць яго здаўна,
Ты пашукай яшчэ,мой трус!
—Адкуль такія гарбузы,адкуль маліна,жалуды;,адкуль садовыя кусты;,адкуль рамонкі і грыбы?!!!
—Каханы трус!—сава сказала.
—За нос кабан твой цябе водзіць!
—Як гэта так?Кабан гаворыш??
—Так так. А ты па лесе ўсіх гоніш!
Як раззлаваўся паніч-свін,
Ды як захрукаў на саву,
Было слыхаць з усіх галін,
І кожнаму ў вадзе бабру.
Трус ціха адышоў убок,
Кабан яму: Не браў я вус!
Кабан пачуў ціхенькі:
*Скок!
І больш не сябраваў з ім трус
Свидетельство о публикации №124071506092