Чым я жыву?
Што ўзыйдзе сонца і растане цень
І навіна мне сэрцайка сагрэее,
І ў мройны свет свабоды павядзе.
У свет, якому войны невядомы.
У свет, дзе не чуваць выцця ракет.
Дзе ў жыце не звівае чорт заломы,
Каб ліхалецця там адбіўся след.
У свет, дзе розум, што наданы Богам,
Не служыць развіццю дзікіх падзей,
Што надаюць прастор бядзе, трывогам,
Планету знішчыць могуць і людзей.
У свет такі, дзе людзі не святыя,
Але жыццё не забіваюць навакол!
Дзе неба мірнае і нівы залатыя
Калосяцца ў вянках багатых сёл.
У свет свабодны, дзе шануюць мову
Бацькоў сваіх, гісторыю, законы.
Дзе вольна жыць матулі роднай слову,
Заўжды без юрыдычнай абароны.
Чым я жыву? На што я спадзяюся?
Няўжо не надаелі мроі, сны?
Я веру, што на роднай Беларусі
Усё ж такі наступіць час вясны!
Свидетельство о публикации №124071504899