Ах, белы матылёк, ах, жоуты лiпень...
Ах, белы матылёк, ах, жоўты ліпень,
Ах, летні дождж, лісічкі - у бары,
Ах, лекавы, ах, меданосны скрыпень,
Сівы туман на ранішняй зары!
Ах, ты, жыццё - ці з сэнсам, ці без сэнсу,
Як белы матылёк на ўзмежках ніў.
Ты праляціш і я ўжо не ўваскрэсну,
Ты будзеш зноў, а я ўжо - толькі быў.
15. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124071502574