Валожынскi ешыбот
Матуляй iешыў праславiў погалас ў Еўропе.
Узровень адукацыi квiтнеў за годам год,
Як цэнтар думкi iудзейскай, меў вялiкi попыт.
Сягоння ён стаiць, як помнiк, дзён тых i часiн,
Часiн, калi дарыў выбiтных мудрацоў-равiнаў.
Стаiць ён помнiкам самотных тых гадзiн, хвiлiн,
Калi лiлася кроў, зямлю пафарбавала чырвань.
Стаiць, як вартаўнiк гiсторыi, як напамiн,
Скрапляе для нашчадкаў сокам тых вякоў карэннi.
Дае напрамак, як маяк, да выбару сцяжын,
Да росквiту, ад прашчураў народу шле праменi.
Лiстае каляндар далёкiх гiстарычных дзён,
Мацуе дух, павагу да радзiмае старонкi,
Уразуменне: покi чуем лёсаносны стогн,
Датуль мы здольны несцi сонца на сваёй далонi.
Свидетельство о публикации №124071402717