Цёплы i горкi пах палыну...

***
Цёплы і горкі пах палыну,
Нібы з дзяцінства, я зноў праглыну...
Жоўты пясочак, дарога, палын,
Лесу сасновага вузенькі клін.
Пахне грыбамі, дажджом, палыном
Сцежачка ў хвойнік за нашым сялом.
З кошыкам сяду я ў тым палыне,
Сумная радасць мяне захлыне.
Горкі, як доля, мой росны палын.
Сяду, заплачу амаль без прычын...

14. 07. 2024 г.


Рецензии