Успамiнаючы

Пад вечар хочацца дадому:
Да роднай хаты на ўскрайку.
Успомніць, як калісь малому
Бабуля баіла мне байку,
Як бегаў босы ў росных травах
І жменяй еў суніцы ўраз.
Купаўся ўлетку ў канавах,
З сябрамі разам бавіў час.
Я быў шчаслівым самым у свеце
І гэта лепш час жыцця.
Гады нясуцца, быццам вецер,
Зноў ва ўспамінах я - Дзіця.


Рецензии