Валожынскiя паясы

Трашчэў марозец, за акном завея,
Глытала цемра хаты i двары.
Дзяўчаты пояс ткалi на вяселле,
Пакуль  лучына на стале гарыць.

Выданнiца свой пояс, быццам сцежку,
Звiвала да каханага  душы.
Сплятала промнi, слёзкi – ўперамежку,
Малiла Госпада каб цуд вяршыў.

Дарыла шчыра, каб злучыць навекi
Шляхi у будучынь, адной ракой,
Дзе нiва родзiць i шчабечуць дзеткi,
Не стыне сэрца лютаю зiмой.

Ткуць па валожынску, цяпер, як мацi,
Вiецца ўзор пад спрытнаю рукой.
Традыцыi: ткаць на нiту не страцiў
Наш родны край… ткуць сэрцайкам  з душой.


Рецензии