Нам без мора пауднёвага добра
Неяк так ужо склаўся мой лёс.
Я прывык любавацца на зоры,
Слухаць музыку траў і бяроз.
Да зямлі прыкіпеў каранямі,
Гэтак сама жыў бацька мой, дзед.
На зямлі не былі мы панамі,
Ды любілі вакольны наш свет.
Шчыра дбалі – каб ніва радзіла,
Каб пасеяць у час і сабраць.
Ад зямлі ў нас – натхненне і сіла,
І жаданне красу шанаваць.
Даражыць сваім месцам пад сонцам,
Не чапаць чужых межаў, святынь.
Паўтараць, як малітву, бясконца:
“Божа ласкавы, край не пакінь!”
Хай кіпіць мора сіняе лёну,
Сустракае сцяной збажына.
Нам у працы – адно толькі плёну,
Каб не ныла начамі спіна.
Каб усё вырашалася лёгка,
Без нацяжкі і кволых патуг.
Каб кабанчык у хлеўчыку рохкаў,
Каб будзіў на світанку пятух.
Каб гучаў смех дзіцячы па хатах,
Песні пелі часцей на сяле.
Каб народ станавіўся багатым
Дабрынёю… Каб жыў весялей!
Нам без мора паўднёвага добра,
Хто чуў возера блізкага плёс.
Будзем зноў любавацца на зоры,
Слухаць музыку ранішніх рос.
Свидетельство о публикации №124071303121