За кожны учынак
сябрам сваім і свету,
я імі моцна даражу,
са згоды Інтэрнэту.
Усім рубель бы падарыў,
а можа, нават болей, –
каб кожны светла, лёгка жыў
і не хварэў ніколі.
Цаніў бы тое, што даў Бог –
бацькоў, сяброў, работу,
дапамагчы б другому мог
з вялікаю ахвотай!
Жыццё кароткае, як стрэл,
як школьныя урокі, –
вучыся жыць у птушак, дрэў,
у тым ёсць сэнс глыбокі.
Хай іншы – можа, і дзівак –
а да людзей – з павагай,
у кожнай хаце ён сваяк,
калі каму дзе блага –
не кіне іншага ў бядзе,
паможа справай, ці ўсмешкай, –
такі нідзе не прападзе,
а непрыкметны знешне...
Яго прывецяць за вярсту,
успомняць па мянушцы –
за пазітыў, за дабрату,
за кожны ўчынак людскі!
Свидетельство о публикации №124071302288