Дадому
Зноў спакой у маёй душы,
І вядзе ўдалячынь дарога
Да бацькоўскай хаты ў глушы,
Гучна сэрца спявае на волі,
Зачароўвае водар соснаў,
Не хачу сабе іншай долі,
Няма лепш цябе сярод вёснаў,
Васількамі абсыпана поле,
Прамень сонца купае світанак,
Страказа на маёй далоні,
Сустракае мяне родны ганак,
Глядзяць жаласна аканіцы,
Яны- памяць дзяцінства,
Цяпло, у сабе знайду зноўку сілы
Каб не плакаць - прыеду яшчэ.
Свидетельство о публикации №124071200536