Елачкi-сасоначкi
леанід ПРАНЧАК
Сцежка пакручастая,
Мокрая трава.
Ад ляснога водару
Кругам галава.
Кроны парасонамі,
Голыя камлі...
Воблакі ў прагалінах,
Нібы караблі!
Елачкі-сасоначкі,
Рэха: ох ды ах.
У маёй у жоначкі
Неба у вачах.
Елачкі-сасоначкі,
Сонца на заход.
У маёй у жоначкі
Вусны, нібы мёд.
Рыжы мох казычацца,
Колецца багун.
Па-над лесам кружыцца
Бусел-клекатун.
Зацвітае папараць
Кветкаю ў глушы.
Хораша і горача
Нам у шалашы.
Елачкі-сасоначкі,
Голле: ох ды ах.
У маёй у жоначкі
Неба у вачах.
Елачкі-сасоначкі,
Сонца на заход.
У маёй у жоначкі
Вусны, нібы мёд.
12.03.2023
Свидетельство о публикации №124071101774