Помники. на бел

Было тут, пад кронайчаромхі,
Герані на вокнах у хаце
А далей, за берагам стромкім
Луг, рэчка, лясныябагацці.

Сцяжынка, мост-кладка над рэчкай
Ды бусел на дубе упарты
Бярозы, на могілках свечкі
Стаяць, бы забытая варта.

Няма ўжо каму адгукнуцца
Жыццё іх прайшло у нядолі.
Парушылі ўсё златалюбцы,
Няма маёй вёсачкі болей.

Падмуркі як помнікі хатам,
“Разумнымі” што зруйнаваны,
Між хмызы палоска асфальта
Ды дух сенажаці мядвяны.


Рецензии
Спадабалася! Новых поспехаў!

Анатолий Яльницкий   12.07.2024 22:46     Заявить о нарушении
Сардэчная падзяка Вам! З павагай!

Николай Сергеевич 01   13.07.2024 14:53   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.