У адноснай бяспецы сябе адчуваем...

***
Ў адноснай бяспецы сябе адчуваем,
Калі ў агародзе мы бульбу капаем.
Што робіцца ў свеце, дакладна не знаем
І ў пэўнай бяспецы сябе адчуваем.

Калі й ад суседа пачуцці хаваем
І дзверы і ноччу і днём закрываем,
Тады мы ў бяспецы сябе адчуваем
І молімся мірнаму небу над краем.

З усім пагаджаемся, робім, што трэба,
І ўпотай глядзім на кавалачак неба.
Усё, што ні робіцца, быццам вітаем:
Сябе у бяспецы жыцця адчуваем.

10. 07. 2024 г.


Рецензии