Михайловщинская земляника
Душа туды імкнецца, не стрымаць.
Прагнаць журбу і сонцам заіскрыцца,
Каб жыць далей натхняцца і пісаць.
Спякота, чэрвень, уначы не спіцца,
Пад раніцу кароткі сон прыйшоў,
Мне сніліся паспелыя суніцы,
У лугах гудзенне пчолак і шмялёў.
Звінеў будзільнік, наставаў світанак,
Праменьчык праганяў апошні сон.
Хоць трэба было думаць пра сняданак,
Ды планам перашкодзіў тэлефон.
Званок, гудкі, прыемная размова-
Зямлячкі голас для душы як мёд!
І вось ужо з вядром васьмілітровым
Бягу з пад'езда, будзячы народ.
Шлях на Радзіму доўгі і жаданы,
Прашу шафёра думкаю- хутчэй!
Вось Карабы, нарэшце і Гальшаны,
І пульс у скронях б'е ўсё часцей.
Мая зямелька Зноскі, Маркіняты,
А там і Міхайлоўшчына відаць!
У дрэвах, зеляніне тонуць хаты,
Зямлячка ўжо выйшла сустракаць.
Пячэ зрання, засушана зямліца,
Шчабечуць птушкі, радуюцца дню!
А мы ўдваіх шыбуем па суніцы,
Папоўніць вітаміннае меню.
Сярод кустоў сунічныя паляны,
Сунічны водар, як дзяцінства пах!
Здароўя натуральныя румяны,
І гул пачліны чуўся ў лугах.
Так сон сунічны стаў дзівоснай явай,
Пад верх вядзерцы, можна і дамоў.
Ды не пазбеглі і журботнай з'явы-
Да могілкаў наш шлях сунічны вёў.
Крыжы з граніту, кветкі, фотаздымкі,
З'явіліся слязінкі на вачах.
Усе знаёмыя, а я, нібы дзяўчынкай,
Была ў іх, няпрошана, у гасцях...
Ішлі далей, краналі ўспаміны,
Над хатамі звінеў птушыны хор.
Цудоўная прыродная карціна,
Нарэшце прывяла ў гасцінны двор.
Зямлячка Іна- вось дык гаспадыня!
Нарыхтавала рознай смачніны.
Мая зямелька родная, святыня,
Няма ў свеце лепшай стараны!
А час ішоў- пара для развітання,
Ў вядзерцы чырванеў сунічны рай.
Зямля майго дзяцінства, да спаткання,
Жыві ў шчасці, родны, любы край!
Свидетельство о публикации №124071002351