Вохкi, воучы... Краю ойчы

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы…»

Недзе вохкiя сцяжынкi.
Ўбок ад возера – гушчар.
Пах пялёсткаў той шыпшыны,
што стракацей, чым анчар.
Адвячоркам сядзем зноўку,
Як суседзi. Балазе –
З Севярынцам, цi з Дубоўкам.
Нават вып’ем пакрысе.
Край, што секлi не аднойчы,
Баранiць ужо не нам.
Бо здаюць яго, па-воўчы,
Маскалям, або панам.
Першых цёзка добра ведаў.
Ад Усходу да Крамля.
Круг ад чорта, разам з дзедам,
Недарэмна абрамляў.

07.12.2023
PS:
Зараз я крыху прытулiўся да творчасьцi i жыцця Ўладзiмера Мiкалаевiча Дубоўкi (1900-1976).
Памiж тым, не скажаш, што я зь iм наогул незнаёмы.
Калiсьцi нават цiкавiўся, хто ж там той верш крамольны напiсаў – ён цi Алесь Дудар. Я – пра абедзьве варыяцыi «Пасечанага Краю».
Як вядзецца, Дубоўку дачыняюць да больш працяглага варыянту: «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі» (цi, як быццам, «За ўсе краі, за ўсе народы свету…»). Які быў надрукаваны ананімна (пад псеўданімам Янка Крывічанін у часопісе «Беларуская культура» 1927, № 1) у Вiльне.
Карацей кажучы – прытулiўся. Я.
Мабыць, што i яшчэ адгукну. Ужо вельмi цiкавы (i прыгожы!) быў дзядзька.
А вакол таго, што тут сам наладзiў – больш падрабязна.

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы… 2»

Вохкi, вохкiя…
У Дубоўкi гэтае слова сустракаецца не так, што зашмат, але…
Чым зачапiла?! Дык – i сэнсам, i гучаннем.
Падумаеш! – Вохкiя сцежкi… Вось, былi б хоць бы воўчыя!
Дык, у гэтым жа i справа!
Калi прыцягваць толькi з «палiчкi», то знойдуцца тры вершы (у Ўладзiмера Мiкалаевiча), дзе яно сустракаецца.
Вось i тыя катрэны

1.
Лясы і бярозы ніцыя
туманамі набраклі вохкімі.
Вецер з ліловымі спіцамі
у галлі над амшарай вохкае.

2.
Узвіліся страі высока.
Ну, а далі? – Вохкія сцежкі.
Напілася каліна сокам.
Ну, а далі? – Сэрца цешыць.

3.
Было тут працаваць нялёгка,
каля размытай гэтай твані.
Як на вайне, ў траншэях вохкіх
змагаліся тады сяляне.

I дзе тут можа пачуцца, каб дакладна, «ваўчызна»?! – Калi з «вохканьем».
Я – да таго, што недзе-панедзе выскоквае нешта накшталт

вохкі
тлумачэнне слова:
вохкі, -ая, -ае.
размоўнае слова Тое, што і волкі. Вохкія сцежкі. Вохкая коўдра.

А я ж, па ваўках – нават спец! Нават – з адной зграi. I слаўцом (iмем) пабразгатаў. А (калi ўжо не запамятаваў) да «вохкасьцi» не прычапiўся.
А ў Дубоўкi… Там, дзе пра «сцежкi» – магчыма. А з туманамi ды траншэямi… Хутчэй, больш звычнае – «сырые», «влажные».

Значение
кубан., рег. (терск.) сырой, влажный;Женщина пожамкала вохкое полотенце и протерла им столик. Наталия Ким, «Прощенное воскресенье»
Синонимы
волглый

Замест «влажные» волглые нават лепей. А тут (у «волглых») i да «ваўка» (праз «волка») блiжэй!
З «волхвами» ды з «волоком» (волочь, волокита) я «волков» злучаў. Не гаворачы ўжо аб «ваграх» цi «варягах».
Аднак!
У першым прыкладзе (У. Д.) да «вохкiх туманоў» дадалося «вохканне ветра». Над амшарай (цi – iмшарай, багнай). Добрая гульня словамi! У незалежнасьцi ад таго, «волчьи» там сцежкi, або «сырые».
«Вохканне» кажа само за сябе. Дакладней – кажа вецер. Тым больш – з лiловымi спiцамi, ды ў галлi над амшарай.
Вохкае… Лiтаральна – «охает». Але… Да нашага «кантэксту» (з «ваўчызнай»), можна i вые, завывае (скуголiць). Howling.
Квахтанне (кудахтанье) – для жартаўнiка.
Вы чуеце сувязь памiж «оханьем» i «сыростью, волглостью»?! Я – не вельмi. Амонiмы!
Херменэўтам – што?! Iм – палец у рот не кладзi. Адгрызуць. Або…
Вохк, Вакх…
А тут яшчэ ў сучасных гульнях нейкага «Вохка» выдумалi (створанага Вялiкiмi Iстотамi).
Вось, быццам, як выглядае. Бадай Супарат нейкi!
(здымак застаўся ў архіўным Зьвітку)
А калi з нашымi вохкамi паглумiць…
Дык.
Воўк, у нас, Хто?! – Шэры! «Серый», значыцца. А памiж «серым» ды «сырым» (вохкiм) нешта дык i адчуваецца. Асаблiва – праз «сирый» (убогi).
А пра тое, што Воўк з Чалавекам абарочваюцца (асаблiва – у нас, ды яшчэ праз слова-iмя), ужо занадта казалася. У тым лiку i намi. Глядзiце майго «Двайнiка».
Шэры, амшары, шэрань…
Гэта я – так. Да слова.
Вось i ў сваёй нарыхтоўцы да Валi (да яе ДН) я пра шэрань згадаў

Только раз, назвав Её по имени,
Огоньком, в окошко, подмигнул.
Не снежком серебряным, а инеем,
Приструнив декабрьскую мглу.

Але ж i дакладна пра ваўкоў у Воўкi Дубоўкi было не шмат

1.
Нафарбавала навошта вусны
і начапіла з пудры маску?
Быццам воўк на снягу – завалюся,
буду зубамі з роспачы ляскаць.

2.
Галовы галоце крышылі,
як пранікі лён на таку.
Такая ўжо, мусіць, прычына:
склікалі ваўкі талаку.

3.
А ўначы галасілі вятры,
абрывалі ў мяцеліцы крылле.
Бор стагнаў у павевах стары,
ды ваўкі за амшараю вылі.

Ага! Затое ў апошнiм – з тымi амшарамi, над якiмi i вецер вохкаў. Дык i тут – пад «галасiўшыя» (скуголiўшыя) вятры.
Што да майго (Дубоўку) – дык там не адны толькi вохкi-блыхi (зь цёзкам ў памiж-поруч) падскоквалi.

07-08.12.2023

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы… 3»

Пах пялёсткаў той шыпшыны…

Шыпшына – не абавязкова «шиповник». У Дубоўкi – гэта i ружа. Можа (мабыць), i не ўсякая, а толькi лясная.
А яшчэ – сымбаль. Беларусi. Адзiн з найбольш прывабных.
Як i пялёсткi.
«Пялёсткi» (1973)… Так Мiкалаевiч назваў апошнi зборнiк сваех успамiнаў. Ад самага маленства, да… А памёр ён адразу пасля аперацыi (20 сакавiка 1976 г.).
Цiкава, што у гэтай невялiчкай кнiжцы, дзе, наогул, даволi шмат караценькiх «завiтушак», самое ласкавае славейка «пялёсткi» сустракаецца толькi ў той, з якой усё i пачынаецца. 10 разоў! Уключаючы назву.
Але… Адзiнаццаты (апошнi) раз яно гучыць i на самай апошняй старонцы. У апошнiм складзе, парад адточваннем.

[Кожны шкадаваў аб сваім. А я – дык аб тым, што не стала каму вітаць мяне і ціхенька-ціхутка нагадваць мне песеньку, якую калісьці спявала маці... Гэта ж яны, мае кветкі, падавалі сваімі пялёстачкамі гукі ўцехі, надзеі, наступнай радасці і, з'яднаўшыся з галасамі кветак майго сэрца, стваралі такую чароўную мелодыю...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
А сам я і сёння згадаў пра вас, браткі, бо такія самыя, мілыя майму сэрцу сінявокія браткі я сустрэў у сябе ў Беларусі].

Як быццам – у хуткае апошняе растанне…
Калi хто не ведае

БрАткі (Viola tricolor) – адна- і двухгадовая травяністая расліна сямейства фіялкавых

Пакiну тут i тое – Першае. Цалкам.

[У маладыя гады ішоў я неяк з дзяўчынай па Вялікай Мікіцкай вуліцы. Непадалёк ад кансерваторыі была антыкварная крама. Мы спыніліся ля вітрыны, бо абмінуць яе было нельга: не вітрына, а сапраўдная выстаўка старадаўніх рэчаў розных эпох і народаў. Побач з кітайскімі бажкамі французская парцэляна, побач з брусельскімі карункамі найдзіўнейшыя ядвабныя індыйскія тканіны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталі... У цэнтры гэнае цікавае і багатае вітрыны стаяў адзін сціплы малюнак, які ўсім сваім выглядам паўтараў спрадвечную ісціну: марната марнаты і ўсялякая марната... На гэным малюнку мастак намаляваў асенні сад, а на пярэднім плане – клумбу кветак, злева – частку тэрасы дома. Кветкі на клумбе адцвіталі, абсыпалі на дол пялёсткі. На некаторых кветках пялёсткі яшчэ зіхацелі ў сонечным праменні, на іншых іх не засталося зусім. Перад клумбаю стаяла двое людзей у гадах – Ён і Яна. На Ім шынель без пагонаў, на Ёй старамоднае, на погляд сучаснікаў, паліто. На галаве – капялюшык з вуалеткай. Яны, так адчувалася, маўчалі, але гэтае маўчанне было такое красамоўнае! Памаўчалі і мы. Першы загаварыў я.
– Прыйдзе час... Будзем і мы з табою стаяць увосень свайго жыцця перад такім кветнікам і моўчкі пазіраць на пялёсткі...
– Ой, не! – адказала мне дзяўчына. – Я не дажыву да такога часу. Ды, шчыра кажучы, не хацелася б быць удзельніцаю падобнага сумнага роздуму...
Мы пайшлі далей сваім шляхам.
Сустракалі мы вёсны, сустракалі мы восені і зімы. Сустракалі іх пад субтрапічнымі пальмамі, там, дзе кіпарысы, жылі мы і ў сібірскай тайзе, там, дзе машкара і ўсялякі гнюс, там, дзе лютыя маразы, светунябачныя завеі.
А кветкі раслі і красавалі ўсюды і скрозь. А пялесткі з тых кветак абляталі на дол кожную восень. І багата іх было, тых восеней, нямала было і пялёсткаў.
Сёлетняй восенню, шпацыруючы ў старадаўнім парку паблізу Масквы, мы з жонкаю спыніліся ля адной клумбы, на якой былі ўсялякія кветкі, але ўсе на адцвітанні. Пялёсткі ад іх ляжалі на клумбе, на сцяжынцы.
Нібыта выбліск маланкі асвятліў мне той далёкі дзень, калі я з Ёй разглядваў малюнак у вітрыне антыкварнай крамы. Я запытаўся:
– Табе нічога не нагадвае гэтая клумба?
– Не пытайся лепш!
– І Вялікая Мікіцкая, і вітрына, і малюнак?!
– Я проста дзіўлюся, каб не сказаць жахаюся, з такога падабенства, – адказала Яна. – Думалася, што ніколі мы не дачакаем гэтага часу, аж вось!.. Дачакаліся... Стаім і разглядваем пялёсткі свайго жыцця...
Пялёсткі свайго жыцця!.. Адзін. мудры англічанін сказаў аднойчы: «У кожным сэрцы ёсць гразь, каменне і кветкі». У адным больш, пэўна, камення, у другім – больш гразі. У трэцім – больш кветак. Але ж і гэтыя кветкі таксама ведаюць свае вёсны і свае восені, свае красаванні і свае адцвітанні. Колькі пялёсткаў з іх ападае на каменне, у гразь, марнуецца і знікае там на векі вечныя. А на іх жа занатоўваліся радасць і гора, жаданні і надзеі, летуценні дзяцінства і мары сталасці.
Калі ўзяць хоць невялічкую частачку іх, падняць з таго камення, адмыць, можа, нават гарачай слязой ад усяе твані, бросні, паказаць свайму добраму сябру: зірні, што станецца з пялёсткамі нашага жыцця, калі кветкі сілкуюцца толькі ад шчырасці, ад чыстага сумлення. Яны і пасля адцвітання красуюць і зіхацяць, як жывыя...
Дык хай жа і станецца так!]

08.12.2023

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы… 4»

Пустэльнай вулкі цішыня
ўзвіваецца і дробным шротам.
Не супыніць і не абняць
маёю струджанай істотай.

Надыдзе гэткая пара,
замоўкнуць вусны назаўсёды.
І друг, і горшы супарат,
і шкода будзе, і не шкода...

Захочаш песню завясці –
не ў тыя рукі трапіў, хлопец!
Было датуль цвісці, гусці,
пакуль нябыт у лона хопіць.

...І, як ад чорта дзед даўней,
рысую круг я на падлозе:
згінь, думка злая, ад мяне,
пераканайся ў перамозе.

А гэта – кавалачак зь вершу У. Д. «Спявай, мой друг, яшчэ, яшчэ…».
Да чаго?!
Ну, дык зноў – да свайго яму.

Круг ад чорта, разам з дзедам,
Недарэмна абрамляў.

Крыху – аб гэтым…
Да вершаў Дубоўкi, наогул, трэба падыходзiць з асаблiвай засьцярогай.
Тое, што ён пачаў выдаваць недзе з 58-го года – аж да пачатку зварота да прозы (у асноўным – дзiцячай) – да паэзii (як i да мастацтва) нiякага дачынення не мае. Калi не чапаць перакладаў.
Iронiя!? У тых – «ягнячых-саўковых»?! – Мабыць. Але ж вельмi ўжо схаваная. На мяжы з крывадушнасьцю.
Ды i самое слова (сапраўднае, па-дуброўкаўску выкручаста-вiхрыстае) зусiм згасла i зьнiкла. На яго месца прыйшлi нацёртыя алеем газетныя падробкi ды зманкi.
Не. Для дзятвы атрымлiвалася ня блага. Прыказкi-апавяданкi. Пра розныя падарожжа, ды прыгоды-вандроўкi.
Добра зладзiлiся i тыя Пялёсткi. Жыццяпiс! Уласны. I нi слова аб сасланне, або пра лагер цi турму.
А на паэзii Мiкалаевiч паставiў крыж. Пасля той (канца 50-х–пачатку 60-х) цi то плямы, цi то грымасы.
Бадай, найвялiкшым здзекам для самаго паэта была патрэба выпраўляць («прычэсваць») свае старыя (ад 20-х гадоў) творы. Каб зноў неяк надрукаваць – дзеля… Ды проста на пражытак.
Але мы тут пакуль не пра тое. Мы ж – толькi пра «чорта» (цi д’ябла). Ад якога вычэрчваў свой «круг» у далёкiя дваццатыя малады «крамлёвец».
Справа (зноў iронiя жыцця!?) ў тым, што месца працы маладога перасяленца ў сталiцы «вялiкай Радзiмы» працяглы час знаходзiлася на тэрыторыi самаго Крамля. Нi больш, нi меньш. Цi наадварот.
Цела – у пасцы (логаве?) «Новага Сьвету» («мы – Наш!»), а душа… Душа засталася з Беларуссю. У тым бедалажным Азёрным Краi, якi ён вымушан быў пакiнуць разам з бацькамi яшчэ пад час Першай Сусьветнай Навалы.
У тым Крамлi (на працы) яго i арыштавалi. У 1930-м годзе.
Таму i я ткнуў

Першых цёзка добра ведаў.
Ад Усходу да Крамля.
Круг ад чорта, разам з дзедам,
Недарэмна абрамляў.

«Ткнуў» – як быццам да пытання аб адносiнах паэта да тых «маскалёў-iмперцаў», сымбалям чаго (М-I) можна лiчыць менавiта Крэмль. I дзе там (у чым) мог Валодзьку-Хаме бачыцца Чорт…
Зрэшты, на адчуваннях (тагачасных i наступных) самаго цёзкi я не настойваю.
Як i пра яго «сацыяльна-палiтычныя» погляды (наогул i ў прыватнасьцi) магу толькi больш-меньш здагадвацца.
Непарушна адно: Беларусь, яе краявiды i мову Дубоўка не проста шанаваў, а сапраўды любiў, пранёсшы праз усе выпрабаваннi, захаваўшы ў сваем сэрцы назаўсёды. Як тыя Кветкi (шыпшыну, верас, васiлёк…), цi нават Пялёсткi…
А ў тым… З «дзедаўскiм абярэгам». З «анкорам» да працягвання спеваў («Спявай, мой друг, яшчэ, яшчэ…»).
Прадчуванне таго, што надыходзiць пэўная пара змоўкнуць?! – Надоўга? Назаўсёды!?
У 1929 годзе Дубоўка стварыў невялiчкi, але вельмi выразны цыкл пад агульнай назвай «Крыху восенi i жменька кляновых лiстоў». Налiчвае ён пяць вершаў з вершаванымi ж «заўвагамi». «Анкорысты» з «чортам» – трэцi менавiта адсюль. I памiнаюцца гэтыя «чэрцi» ў iм ажно шэсць разоў (тры зь iх – у заўвазе). Акрамя таго паэт прыткнуў сюды i нейкага «супарата» (супостата?!), мабыць, нi чым не лепшага за чорта.
Цiкава, што слоўнiк нiякiх зьвестак пра «ўпоратага» непрыяцеля не выдае. Гэта я ўжо сам, на сваю «херменэўтскую» рызыку, «даязжаю». З «супостатом». 
Самое слова (супарат) мне падабаецца. Тут – чуецца i «супраць», i «ратнiк» (да бойкi), i нават зусiм не непрыемныя «араты» (пахарь), «супарт» (support – крапежны вузел), supremus (найвышэйшы).
Мабыць, i проста – нейкi асаблiва задзiрлiвы i шкодны двайнiк.
Таму i

І друг, і горшы супарат,
і шкода будзе, і не шкода...

«Шкода» – гэта не жаль (жалко). Тое – «шкада».
Дарэчы, генеалёгiя «супостата» (сопостата) таксама вельмi прывабная:
Супость – ж. вят. гнев, сердце, злоба.
I хто праз гэта вылазе?! – А Злыдзень! Люты. Цi заўзяты. Ад расейскiх «ярый», «ярость».
Лепата!
Але – да вершу (У. Д.). Або нават да ўсяго цыклу.
Ага! Каб не забыцца.
Свiрганула адно з свайго. Як раз пад назву гэтых замалёвак.

 «Идылiя. Да пiнскай шляхты»

Гой ты, Краю, родны Краю!
То цары, то камiсар.
Небаракам памiраю.
Не адбiцца ад хазар.
Як паэт свядомы Дунiн –
Дзiўнай «вытрымкi» паляк! –
Бачу сон. Нiбы матулю.
Быццам клiча нас здалля.
– Што ж вы страцiлi-згубiлi?!
Цi трымаеце цяжар?
Цi занадта акрапiлi
Глебу з бунту-мяцяжа?
Акрапiлi ж не крывёю.
Ледзь – балеснымi слязьмi.
Зло ня зломiш дабрынёю.
З iм ня пойдзеш на размен…
Гром няўрымслiва грукоча.
На спякоту дожджык лье.
Мацi нешта быццам хоча:
Дзеткi, дзетухны…
Але…
(25.06.2021)

Дык тая мая «жменька» (да «Каласоў» Караткевiча) цалкам сюды (да тэмы) кладзецца. Ну, а гэты – амаль у вока (Гой ты, Краю, родны Краю! – Вохкi, воўчы… Краю ойчы…).
Да таго ж… Ду – Ду. Дуброўка – Дунин. А i на паляка нашага зараз занадта наехалi (розныя гiгiны).
А з гэтым сваiм «свiрганула» ужо i наступнае.
Няпрошаны госьць горш татарына…
!?!
А – вось! Раз ужо пайшло такое вяселле – яшчэ адзiн з тых чэрвеньскiх (у дадатак да «хазар»)

«Годзе»

Годзе! Годзе вам, паночкi,
Век хавацца за татар.
Ветрык дзьмухае паўночны.
Новы прыйдзе гаспадар.
Будзе досыць юшкi з хлебам.
Будуць конi зоркi пiць.
Шчодры млын i шчыльны невад.
Толькi крышку прыцярпi.
Адтрывай, мужык, няпраўду.
Крыўду-помсту не палi!
Ужадобку, ды не прагна
Лепшай долi адмалi.
(20-21.06.2021)

I – што?!
Дык, замест «няпрошанага госьця» зусiм не горш i «няпрошаны («старэйшы») брат». А калi прыкмецiць (у «пераклiк») радок з «супаратам» у Дубоўкi (I друг, i горшы супарат) – наогул захарашэе.
Не-не! Я – нi на чым не настойваю.

«От их всевидящего глаза…»

У моцных абдымках вялiзнага брата
здранцьвела свабода, дыханне сьпяклося.
Нас зноўку уцiснуць за царскiя краты.
Па-свойму прарэдзюць пляценне валосся.
Кагосьцi – на выселкi. Да Магадану.
А iншых, як трэба, абмыюць у нафце.
Iмкненнем да ўлады той брат апантаны.
Як быццам у нас не адзiная мацi.
(3.09.2020)

Не настойваю…
Бадай, што толькi ў Пераклiк. Амаль – у жарт.
А ў двухтомнiку У. Д. (Збор твораў, Мiнск, «Лiмарыус», 2017) адразу пасьля «Жменькi кляновых лiстоў» надрукаваны «З-за кратаў» (1931).
Арыштавалi Дубоўку 20 лiпеня 1930 года. 10 красавiка 1931-га ён быў асуджаны на 5 гадоў высылкi ў Яранск. Не. Не так далёка. Не Магадан. Толькi Кiраўская вобласьць. Чувашыя i Далёкi Ўсход чакаюць яго, ўжо пачынаючы з шалёнага 37-га. 
З вершаў з таго 31-га i пачнем. Балазе iх там няшмат. Тры. А потым – маўчанне. Да 58-га. Ад 31-га мы зноў вернемся да «жоўтых лiстоў» 29-га.

…А вясна iдзе на Беларусi,
апранае у страi прасторы,
прамянiстасць жменяю цярусiць
i з лясамi ветлiва гаворыць.

А вясна спаткае нас прыхiльна,
пушча-бор цымбальна прывiтае.
Забруiцца ў сiнiм небасхiле
песня жаўрукова залатая.

Праз дарогу шмат пяройдзе рэчак,
i Дняпро з Бярэзiнай праскочаць.
З ласкай цiхай хвалi ўслед зашэпчуць,
з ласкай цiхай лягуць на пясочак.

Я на ростань не скажу нiчога,
я вясну за кратамi спаткаю…
Усмiхнуся вершам на дарогу –
доля нашая такая…
(З-за кратаў)

* * *

...Забыўся ты. Схiлiўся на далонi…
Язда… шляхi – i водблескi пагонi…
Забыўся ты – галубiш свет шырокi,
не чуеш варты неспынянай крокi…
Забыўся ты… Табе ўсё воля снiцца…
Мой брат! Цi ж свет увесь – вязнiца?

«Здраднiкам»

Вы, што звыклi поўзаць ракам
i на заднiх танчыць лапках
перад кожным небаракам,
што трымаець з маслам «папку»,
вы, прасякнутыя брудам
ад пяты да самай шыi,
звыклi бiць тых, што пад спудам,
лiць на блiжняга памыi? –

дзе ваш сорам чалавечы,
дзе павага да людзiны?
Як ад вас нам асцярэгчы
гонар нашае краiны?

Маўчанне... Да «ягнячага» (зьнявечанага?!) з 58-га.
Не. Былi яшчэ пераклады (Байран, Шэкспiр). Было (мабыць) i нешта згубленнае...
Ды i з 58-га. Добрыя (разумныя) казкi. А нешта i... Але ж тэма – усё роўна iншая. Як iншым стала i слова.
Таму – да лiстоў. Кляновых. У жменьцы.

09-11.12.2023

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы… 5»

Жменька ў пяць «кляновых лiстоў». Пяць вершау з заўвагамi.
Цi, нават, суцэльны «клёнiк» (лiсточак, лiсцейка). Maple Leaf.
Жоўты, цi, ужо, барвяны. А вакол згушчаецца цемра. Вакол – бруд i змярцьвелае каменне. Вакол – усе знакi наближэння сапраўднага пекла. З вогнiшчам i чадам, з пакутамi i тымi ж чарцямi.
У «лiста» Дубоўкi ёсьць нешта накшталт хвосцiка (черешка) – уступ да ўсяго цыклу. Уверцюра.

Нядаўна крытык у мяне пытаў:
– А што вы пішаце цяпер, Дубоўка?
Даўно я вашых вершаў не чытаў,
вію для іх крытычную вяроўку.
Вясною, з той вядомай лабуды,
якую трызніў я на вашы творы,
гарнітур файны справіў, хоць куды,
і з’ездзіў на курорт, не быўшы хворым.
Не шкодзіла б на новы зарабіць...
Дык што вы пішаце цяпер, паэта?
– Цябе такога ў Свіслачы ўтапіць
за лабуду гарнітурную гэту!
Павесся лепш на той вяроўцы сам,
што мне віеш, вяровачных дзел майстар.
Свой твор на бесстаронні суд аддам,
на суд будаўнікоў-энтузіястаў.
Без жаднай крыўды на брыду і злосць*
пытаюся прытым у людцаў мілых:
няўжо і надалей падобны ягамосць
з паэтаў будзе «выганяць ухілы»?!

* Цікава Лермантаў пра гэта
пісаў для «выбранага свету»:
«В чернилах ваших, господа,
И жёлчи едкой даже нету,
а просто грязная вода...»

Хто быў гэты «гарнiтурны» крытык, так зачапiўшы маскоўскага «адшчапенца-узвышэнца»?! Цi вобраз-адрас тут – больш-меньш зборны?
На «Узвышша» напрыканцы 20-х наязджалi не толькi натраўленыя «спецыялiсты» (статусу легендарнага «дубалома» Лукаша Бэнды цi крыху памяльчэй), але i тыя калегi па цэху, хто застаўся з «Маладняком», цi пераскочыў у БелАПП.
Няхай гэта будзе менавiта крытык.
Хто?! Дзiкун Бэнда – занадта ўпораты, каб зь iм наогул было аб чым размаўляць...
Са свайго архiву

Раскатали в пух и прах
академиков-«нацдэмаў».
В спину ткнули на послед –
Подмигнул Лукаш *.
Жилка – трутень. Вацлав – враг.
Вырвать с корнем из Эдема!
Вот и варимся во зле.
Строим «Новый наш»...

Уж которая волна
корчей в мутном сериале.
Бьются куклы на крюках
бога-маньяка.
Снова те же имена.
Ретро крутится «в реале».
Повторяется «трюкач».
Капают века…
(28-29.10.2017)
PS:
* Лукаш Бэндэ (1903-1961) – беларускі літаратурны крытык і літаратуразнавец.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Камунiстычны ўнiверсiтэт Беларусi (1926). Працаваў у Вiцебскiм ветэрынарным iнстытуце, Iнстытуце мовы, лiтаратуры i мастацтва АН БССР, адначасова ў часопісе «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў Ленiнградзе і ў Ленінградскім тэатральным інстытуце, з 1935 – у Інстытуце рускай літаратуры («Пушкiнскi Дом»), загадваў кафедрай рускай літаратуры Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута. Член БелАПП. У час Вялiкай Айчыннай вайны служыў у войсках НКУС (Ленінград). Пахаваны на Шувалаўскiх могiлках у Ленiнградзе.
Дэбютаваў у друку у 1925 годзе. Аўтар кніг «Янка Купала: Крытычны нарыс» (1932), «Андрэй Александрович» (1932), шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій у перыядычным друку. У 30-я гады склаў шэраг чытанак, хрэстаматый па беларускай лiтаратуры для школ.
Пусть один из современников утверждал, что Лукаш Бенде «ня ведае беларускае мовы», это не помешало критику не только пережить сомневающегося в его лингвистических способностях литератора, но и написать не одну тысячу строк по-белорусски... против белорусской литературы.
Даже легенда подобралась: мол, не случайно «bende» по-латышски палач! А родом «палач» из деревни Щекоцк, что ныне в Ивановском районе Брестской области. В 1933 году в анкете он запишется украинцем. Но сам Лука Афанасьевич не был до конца уверен в этом, в 1949 году замечая: «Фактически же отец и я, так же как и мать, – белорусы-полешуки».

Имя Лукаша у нас носил не только «писарчук» Бенде. И навогул, «Лукаши» бываюць вельмi рознымi…

Мне ў «прыамбуле» У. Д., што кiнулася ў вочы?! –  А вось пра тую «вяроўку». У дзьвух месцах. Зь «вяровачным спраў майстрам».
Пра «вяровачные справы» – амаль што да прозвiшча (палачаскi-катавага) Бэнды. Але...
Незадоўга перад смерцю (дакладней – у 1975-м годзе) Уладзiмер Мiкалаевiч пакiнуў выразную памятку. Праз 46 год! I адрасат там, бадай, вядомы…

Падобны з твару да машчэй,
А па душы даўно нябожчык,
Ты жыў яшчэ, стары кашчэй,
Усё мінаеш хату з дошчак.
Жывеш і сохнеш – мільянер!
Адхватчык прэміяў і лаўраў,
Абы накалупаўся верш,
Адразу ладзіш гром літаўраў.
А шмат каго папрыбіраў,
Каб на шляху не заміналі,
I выйшаў суха з мокрых спраў
Ды выстукаў яшчэ медалі.
Ты страціў бы і зрок, і слых,
Калі б судзіць цябе зьявіцца
Маглі Сымон Баранавых,
Макар Шалай, Сымон Куніцкі.
Іх без віны і без пары
Бяда зьмяла ў апошні вырай.
Ці не дарма твае сябры
Былі з табой занадта шчыра?
Ты думаеш, згубіўся знак,
Забыты словы, сьцёрты крокі,
I час мінуў, і сьведак брак? –
А я, а Бог, а сьвет шырокі?
Знацьця ў людзей не адбярэш,
Як ты ні ўпраўны на расправы,
Ды захлынешся ў рэшце рэшт
Сваёю славаю крывавай.
Правін не зьмесьціш на гарбе,
На шыю зьві сабе вяроўку.
Без прывітаньня да цябе,
З труны – Уладзімер Дубоўка.
Р. S.
Чаму з труны? Апаскі менш.
Хачу крыху пажыць сягоньня,
А то да часу ў жвір сапхнеш,
Як гэты верш цябе дагоніць.
Калі ж адвееш ты, як дым,
Мой запавет наконт вяроўкі, –
Сьвет зьдзейсьніць сам, сьвет мае чым…
Клянуся барадой Дубоўкі.

Падабенства з тым (амаль паўвекавой даўнiны) – вялiзманае.

На шыю зьві сабе вяроўку – Павесся лепш на той вяроўцы сам,
што мне віеш, вяровачных дзел майстар

Такое – выпадковым (цi, нават, спантанна-пераклiчным) быць ня можа. Тым больш – тэма.
А i «зачын»

Абы накалупаўся верш,
Адразу ладзіш гром літаўраў

I –

– А што вы пішаце цяпер, Дубоўка?
Даўно я вашых вершаў не чытаў

Але ж, мільянер, адхватчык прэміяў і лаўраў, былы паплечнiк i сябр – Кандрат Крапiва (Атраховiч) у тую гадзiну (1929) пад падазрэннем быць не мог. Амаль што... Ды i ня так жа!
А, можа, з праклёнам да К. К. перагiнае ўжо Алесь Пашкевiч?! У сваем рамане «Круг» (2006).
Ну, а каго яшчэ прапанаваць на ролю такога «вязунчыка-мiльёншчыка»!?
Быццам, i не... Iншага…
Бэнды – ужо даўно няма. Ды i ўсё яго «шчасьце-вязунства» скончылася яшчэ да сярэдзiны трыццатых. Ну, хiба што «вяроўку» тую на шыю не накiнулi. А было ж «яно» i не так, што б далёка!
А вось Кандрату шанцавала куды больш па-буйному! Толькi з жыццём дзяцей – не дужа.
Значыць, у 1929-м – не яму. У 1975-м – не Бэндзе.
Але, што Дубоўка iх тут (у апошнiм) неяк перакрыжаваў – больш, чым магчыма.
А тады... Нейкiя «падазронкi» накшталт Кандрата (i Максiма Лужанiна) маглi мiльгануць (не больш) толькi ў снежне…
Аб чым i абмовiўся Ўладзiмер у лiстах да лепшага сябра Адама Бабарэкi.
Але – перакрыжаваў. У 1975-м. «Ката» Бэнду з былым сябрам Атраховiчам.

12.12.2023

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы…6»

Па «прэамбуле» да «жменьцы» (у «пераклiк» да «памяткi») я вызначаў яшчэ адно месца

Без жаднай крыўды на брыду і злосць
пытаюся прытым у людцаў мілых:
няўжо і надалей падобны ягамосць
з паэтаў будзе «выганяць ухілы»?!

Вызначаў не дзеля «ягамосьця», хай слоўца гэтае i вельмi цiкавае, бо азначае, быццам, мужчыну, але, мабыць, асаблiвага гатунку. Мяне ткнула (у тэму) «выгнанне ўхiлаў». Была такая справа пры Саветах у тыя дваццатые. «Барацьба» – то зь «левымi», то з «правымi», да iх поўнага выпроствання або выкарчоўвання.
Дык вось…
I ў рамане Алеся Пашкевiча, i ў акадэмiка Уладзiмiра Гнiламёдава (па часу друкавання – мабыць, крыху паздней) сустракаецца размова пра адну эпiграму.

[У той жа дзень Дубоўка сьпешна выбраўся ў Менск. Калі прыехаў, «Л» і «К» – Лужанін і Крапіва – былі ўжо на свабодзе.
– Нічога страшнага, пагаварылі ды адпусьцілі, – холадна адказаў на сяброўскія роспыты Крапіва. Больш шчодрым на каментары быў Лужанін.
– Ды праз дзевак усё… – тлумачыў зьбянтэжана, хоць і ўсьміхаўся. – У педтэхнікуме неяк я прачытаў Крапівоўскую эпіграму… Пра ўхілы. Памятаеце:

– У твае, браток, кабылы
заўважаюцца ухілы:
хвост направа служыць крыва,
а налева зьвісла грыва.
– Што ты, дзядзя, што ты, мілы,
то ж ня гора – благадаць:
каб ня гэтыя ухілы,
дык і цэнтру б не відаць!

А Надзька, мая колішняя сімпатыя, праз дурную рэўнасьць выставіла нас з Кандратам перад адпаведнай грамадскасьцю як прапагандыстаў контр¬рэвалюцыйных паклёпніцкіх пашквіляў. Вось і пазвалі на высьвятленьне… А пасьля размоў выпусьцілі, даравалі…
На гэтым і разышліся. А калі Дубоўка і Бабарэка засталіся ўдвох, апошні падрахаваў:
– Не падабаюцца мне «гэтыя высьвятленьні»… Сёньня раніцай Бядуля адкрыўся, што й яго ў ГПУ выклікалі… Прапанавалі стаць сакрэтным агентам. Казаў, што адмовіўся…]
(А.Пашкевiч, «Круг»).

[Крапіву сустрэў, калі той аглядаў вал Івана Грознага. Беларускі тып сатырыка-гумарыстычнай ацэнкі, – мяккай, не на паверхні, а прыхаванай, быццам малапрыкметнай, нутраной. Вось як у няскончаным рамане «Мядзведзічы» Крапіва малюе ўпаўнаважанага з Цэнтра, што выступае перад сялянамі:
«Пачаў ён здалёк, як кажуць, ад Адама, гаварыў вельмі агульнымі фразамі, устаўляючы шмат незразумелых слоў, глытаючы іх канцы».
У 20-я гады сачыніў вострую эпіграму з палітычным сэнсам, якая з таго часу не перадрукоўвалася.

– У твае, браток, кабылы
Заўважаюцца ўхілы:
Хвост направа служыць крыва,
а налева звісла грыва.
– Што ты, браце, што ты, мілы,
То ж не гора – благадаць:
Каб не гэтыя ўхілы,
То б і цэнтра не відаць.

Кажуць, што ў 30-я гады таго-сяго залажыў. Думаю, аднак, што гэта няпраўда, бо інакш не паслалі б саракатрохгадовага камандзірам роты на савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг. Надзвычай смелая п’еса «Мілы чалавек» (1945), але не даспадобы мне «Людзі і д’яблы» (1958). «Людзіі д’яблы» былі пастаўлены на сцэне тэатра імя Я. Купалы, але неўзабаве спектакль знялі з рэпертуару пасля шматлікіх пісьмаў былых мінскіх падпольшчыкаў у сувязі з тым, што п’еса была створана на аснове не зусім правераных крыніц.
Цяпер Кандрат Кандратавіч піша – я чуў калісьці ад Глебкі – п’есу пра элексір неўміручасці: хто варты быць неўміручым? Словам, падаўся ў філасофію].
(У. В. Гнiламёдаў, Сем гадоў у ЦК, Раман-дзённiк – «Полымя», 2011 год, №№ 5-11)

Адрозьнення ў тэксьце прыведзеннага твора К. К. – нязначныя. Зьмякчэнне зычных у Пашкевiча, ды – тое-сёе («дзядзька» замест «браце», дык – то, ня – не, ды клiчнiк напрыканцы).
І той, i другi фрагменты я прывёў, каб больш упэўнена засведчыць аўтарства Крапiвы. Ну, i да падозранасьцi цi то Дубоўкi, цi то Алеся наконт грахоў выбiтнага сатырыка. Выходзiць – такi казалi. Дым-такi быў.
А пра гэткiя ж «ухiлы» ужо ў Дубоўкi (у 1929-м) – так. Да слова. Проста супала. Але ж – усё роўна цiкава!

12.12.2023

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы…7»

Перакiну сюды ўсе пяць вершаў Дубоўкi з «нашай жменькi». Мабыць, яшчэ што зь iх (акрамя «чарцей») вытрасу.
Ды i вершы, насамрэч, добрыя.

1. ЖУРАВЫ КУРЛЫКАЛІ НА ПОЎДЗЕНЬ
Журавы курлыкалі на поўдзень,
даганялі лета паспяхова.
Ну, а мы – куды з табою пойдзем?
Не прыстроіў крылля нам Ягова1.

За палціну купім два білеты,
кіламетраў дваццаць перакінем.
Нават калі і не знойдзем лета,
свет для нас не выдзюбіцца клінам.

Паглядзім на розныя аздобы,
на лясы у вопратках пярэстых.
І настрой развеецца нядобры,
і туга развеецца дарэшты.

Скажам: ходзіць залатая восень,
не пытае плану і маршруту.
Цьміцца ветразямі неба просінь,
водар з верасу і мяты-руты.
 ----------------------------------
1 «Не стварай сабе куміра
ні з пагона, ні з мундзіра», –
гаварыў паэта нейкі
ці са Слуцку, ці з Вілейкі.
Не твару яго з Яговы –
падыходзяць добра словы.
Разумей жа ў тым кірунку,
што зацяжка лётаць шлунку.
Бо, на жаль, не маем крылля
мы з табой, мая Марыля.

2. ВЕРАСЫ ЦЯПЕР АДКРАСАВАЛІ
Верасы цяпер адкрасавалі,
у мільёнах кветак верасы.
Пераходзяць, надыходзяць хвалі
невыказнай восеньскай красы.

Назбірай букет з ліловых кветак,
пазлацістым ахіні лісцём.
Гэта будзе згадкаю пра лета,
што пяройдзена тваім жыццём.

Не саромся, прынясі дахаты:
у букеце вывіху няма.
Ўсё падзелена даўно на раты:
неўзабаве выслізне зіма.

Зашуміць у вокны вея злая,
снег шпульне скамечаны ў акно.
Хай на сэрцы радасць заіграе:
будзе сонейка й вясна ізноў.

Паглядзі з усмешкаю на кветы:
сам стварае радасць чалавек.
І зімою павявае лета,
ціха шастае ў сухой траве.

Будуць зноў лясы ў прыгожых шатах,
радасць і бадзёры супакой.
Ты ізноў, мой дружа, ў тую рату
жменьку кветак возьмеш у пакой...

З. СПЯВАЙ, МОЙ ДРУГ, ЯШЧЭ, ЯШЧЭ...
Спявай, мой друг, яшчэ, яшчэ,
такую песню слухаць люба.
Развей жалобу ўсю ушчэнт,
з чарцямі хай ідзе да шлюбу!1

Пустэльнай вулкі цішыня
ўзвіваецца і дробным шротам.
Не супыніць і не абняць
маёю струджанай істотай.

Надыдзе гэткая пара,
замоўкнуць вусны назаўсёды.
І друг, і горшы супарат,
і шкода будзе, і не шкода...

Захочаш песню завясці –
не ў тыя рукі трапіў, хлопец!
Было датуль цвісці, гусці,
пакуль нябыт у лона хопіць.

...І, як ад чорта дзед даўней,
рысую круг я на падлозе:
згінь, думка злая, ад мяне,
пераканайся ў перамозе.

Ды ўсё ідзе, ды ўсё гудзе,
абцасы ляскаюць па бруку.
І не схаваешся нідзе,
пакуль не возьмеш з ёй разлуку...

Спявай пра гэта ўсё яшчэ,
такую песню слухаць люба.
Развей жалобу ўсю ушчэнт,
з чарцямі хай ідзе да шлюбу...
------------------------------------------
1 Усе мы знаем, што чарцей
няма наогул у прыродзе.
І тым не менш – усё часцей
на іх пакуты ўсё узводзім.
Дзівіцца тут няма чаго:
такая мода ў нас прынята.
Калі ступіў не той нагой,
не ты, а нехта вінаваты.
Тым лепш на чорта ўсё валіць:
не адгукнецца ён з балота.
Няхай пакутуе, пішчыць
яго міфічная істота...
Каб не застацца ад людзей,
і я спаслаўся на чарцей.

4. ІЗНОЎ ШУМЯЦЬ І ШАСТАЮЦЬ КЛЯНОВЫЯ ЛІСТЫ...
Ізноў шумяць і шастаюць кляновыя лісты
над галавою,
далавах.
Павевы невыказнае асенняй пекнаты
прынеслі радасць з непакоем,
у адцвітанні маладое.
Кляновыя лісты ізноў трымаю я ў руках1

Прыйшла, аздобіла іх восень.
І лятуць яны:
у прыгажосці прыгажосць.
Маўклівыя і нерухомыя стаяць кляны:
ў сваім жыцці і маладосці
гаспадары яны ці госці?2
І мне здаецца, што ўсяго ў лістах па крыху ёсць.

Узвее вецер.
Звее скрозь кляновыя лісты:
над галавою,
далавах.
Павевы невыказнае асенняй пекнаты
прыносяць радасць з непакоем
і ў адцвітанні
маладое.
Кляновыя лісты
ізноў трымаю я ў руках.
--------------------------------------------
1 Калісьці... Так пачаць заўвагу
пра сэнс лістоў кляновых варта.
У гэтым слове браў адвагу
для паступовасці упартай.
Калісьці – слова дарагое!
Як многа згадвае «калісьці»!
Жыццё мінулае, другое
шуканні сонечнага выйсця...
Лісты кляновыя збіралі
старанна кожны год малыя,
калі пунсовыя каралі
гарэлі ў восені на шыі.
Іх пасцілалі гаспадыні
пад хлеб, саджаючы у печы.
Згадаў я гэныя часіны,
і сэрца ластаўкай трапечыць.
Затым цяпер з такою ласкай
лісты кляновыя трымаю.
Маленства згадваецца казкай
пад грукат шпаркага трамваю.
Лятуць пад ногі пахаджанам
лісты кляновыя увосень.
I, пазлацістасцю убраны,
мне смутак шэлест іх прыносіць.

2 Без пантэізму гэты вобраз
прыняць належыць, мой чытальнік.
Калі паслухаеце добра,
туга ў акордах развітальных.
І што сказаць павінен аўтар?
Жадаць вам сонечнага заўтра,
без тых акордаў за плячыма?
Ўсё немагчымае магчыма...

5. ЛІСТЫ, ПРЫГОЖЫЯ ЛІСТЫ
Лісты,
прыгожыя лісты
лятуць над галавой.
Які з кляновай пекнаты
цудоўны будзе гной1

Набракнуць вільгаццю яны,
спрасуюцца ў пласты.
Маўчаць суворыя кляны,
чаго шкадуеш ты?

Не трэба, дружа, сумаваць,
у гэтым прыгажосць.
Натое восень, каб змятаць
усё, што з гніллю ёсць.
-----------------------------------------------
1 Ці не пара ужо стварыць
нам таварыства для таго,
каб не раскідаваць дары,
што восень дорыць кожны год?
Прыблізна толькі падлічыць,
якая колькасць тых лістоў!
Зграбсці і крыху памачыць,
з іх будзе найвялікшы толк.
Такі шыкарны перагной,
а прападае задарма...
Лятуць лісты над галавой,
гаспадара на іх няма...

НІКОЛІ ПРАЎДА НЕ ЎМІРАЕ
Жыццё закон нязломны мае:
ніколі праўда не ўмірае.

Адно хоць зе*рнетка малое
ды застанецца пра былое.

Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпетрэе зерне:

узыдзе, ўсходы будуць з плёнам,
з адзінак вырастуць мільёны...

Аб чым усё гэта?!
Калi не вельмi чапаць тых «чарцей», што так «кінулiся мне ў воўчыя вочы».
Трэба заўважыць, што верш пра «неуміручую праўду» ужо некалькi выходзiць за межы цыкла пра «лiсты».
Пра лiсты. Кляновыя.
Зразумела, што не толькi аб iх, пры ўсёй iх важнасьцi (або важкасьцi). Тым больш, што на мове «лiст» – гэта яшчэ i «письмо» (пасланне). А апошнее – не адны лiтары, але... словы, сказы, думкi, пачуццi...
У самым лiсьце чуецца i «iсцiна», i «iстота», i... Нешта ласкава-любоўнае, пяшчотнае, але i зманкава-зьменлiвае (лiсiнае)...
Пра восень... Праз пераклiкi зь iншымi часiнамi году. Да жыцця – зь яго зьменамi-пераапрананнямi.
А пра часiны...
Цiкавы момант. Калi палiчыць...
Калi «лiтаральна», першым нагадваецца лета, якое даганяюць журавы. Што чалавеку божанька (Ягова) не дадаў (крылля), хай сьвет праз тое «клiнам для нас не выдзюбiцца». Нам i ўзiмку – нiчога сабе.
Пра «зiму» У. Д. кажа двойчы. У другiм вершы, дзе, у першы i апошнi раз па цыклу, сустракаюцца ўсе чатыры пары.
Увогуле: «вясна» – 1, «зiма» – 2, «лета» – 4, «восень» – 7. Калi падлiчыць.
«Восень» – аж 5 разоў у двух апошнiх. Дзе акрамя яе iншыя ўжо не азначаюцца.
У трэцiм (пра сьпевы i чарцей) адсутнiчае i восень. Чаму?!
Надыдзе гэткая пара, замоўкнуць вусны назаўсёды...
Бадай, што гэта не зусiм i пра сьмерць. Захочаш сьпець, а... Не ў тыя рукi трапiў. Не дадуць (чэрцi), ды i сам не зможаш. Не пацягнеш...
Усё адчуваў?! I пра скоры арышт, i нават пра тое – потым, калi нават выйдзеш за краты, а голасу ўжо ня будзе. Пакiне. Незваротна...
А чэрцi ўжо абклалi. Не дапаможа i дзедаўскi круг, i перакананне ў перамозе...
Бадай, што гэта – Галоўнае. Аб чым...
Пасяродку. У трэцiм. З чарцямi (6 разоў!). Як надзея адкрасьцiць навалу.
У заўваге было i так

Усе мы знаем, што чарцей
няма наогул у прыродзе.
І тым не менш – усё часцей
на іх пакуты ўсё узводзім.
....................................
Тым лепш на чорта ўсё валіць:
не адгукнецца ён з балота.
Няхай пакутуе, пішчыць
яго міфічная істота...
Каб не застацца ад людзей,
і я спаслаўся на чарцей.

Чорт – там, дзе людзi. Памiж намi. Нават (так атрымалася), што тут i АД уздыбiўся-успучыўся («ад людзей»). Ад – Пекла.
Неяк так. Бо з Галоўным без «нячысьцiкаў» зусiм не абыходзiцца.
А зараз паспрабуем «вытрасьцi» (з Цыклу) i нешта iншае. Як «херменеўт» у Паэта.

12-13.12.2023

«Вохкi, воўчы… Краю ойчы…8»

Калісьці... Так пачаць заўвагу
пра сэнс лістоў кляновых варта.
У гэтым слове браў адвагу
для паступовасці упартай.
Калісьці – слова дарагое!
Як многа згадвае «калісьці»!

Заўвагу да чацьвёртага («Ізноў шумяць і шастаюць кляновыя лісты...).
Слова – дарагое. Цiкавае.
А колькi такiх наогул?! Дык...
Але!
Калiсьцi (когда-то) – ад кароткага (як наказ) «калi». Пабобнае на «дзесьцi». Да Часу i Прасторы.
Можна пазначыць i рознасьць роду – у мове i ў «вялiкiм-магутным». Час – Время (Муж. – Жан.). Прастора – Пространство (Жан. – Сяр.).
Але ж – «калiсьцi». Менавiта.
Дарагое – да ўспамiна. Аб тым, што ўжо не вярнуць.
Балючае – як укол. Што коле. Яно ж – i ў «колькi», але крыху iнакш. Бо не пра Час.
Калiсь! – Прымус да прызнання. Зьняволенаму-затрыманаму.
Калоць (драбiць) нешта на часткi. Да «дробнага шроту» (мелкой дроби).
А чуецца... Чуецца i калыска. У якой калыхала (калiсьцi...) цябе мацi.
I тое ж Лiсьце. Лiсты... Кляновыя. З колкiмi шчарбiнамi.
А якое прозвiшча было ў жонкi Ўладзiмера Мiкалаевiча?! У – Марыi Пятроўны. – Дык, Клаус. Цi Кляус.
Нешта – да «каласоў» (да калосся). Калi – па-нашанскаму. А калi... Я – пра балцкае, цi нават нямецкае. Klaus.

Немецкое, голландское и скандинавское имя и фамилия. Оно возникло как сокращенная форма Николаус, немецкой формы греческого имени Николай.

Значыцца – Пераможца. Ды яшчэ, калi не памыляюся, дакладна – народаў.
Пераможца… Або – Слуга. Ёсьць i такая «зваротка».
А есьць i цiкавыя ангельска-лацiнскiя «прычэпкi-прышчэпкi»
Clause
Clausula
Дык цi мала чаго… – Калi да таго прозвiшча.
А пра жонку ў гэтым «пяцiвершу» Дубоўка таксама не забыўся (у заўвазе да першага – дзе пра Журавоў)

Бо, на жаль, не маем крылля
мы з табой, мая Марыля.

Не маем крылля, каб зьляцець ад надыходзячага Пекла.
А i яшчэ «ператрасем». Без падказак. Наконт Слова. Хоць бы па вылучаных (у «тлуст») месцах.

Ўсё падзелена даўно на раты

Раты... Не ратЫ (рты), а рАты. I не роты. I не проста на часткi.

Ты ізноў, мой дружа, ў тую рату
жменьку кветак возьмеш у пакой...

Тут ужо блiжэй. Быццам – у доўг (у пазыку). Бадай, лацiнка.

рата, -ы, ДМ раце, жаночы род
размоўнае слова Адна з частак агульнай платы, доўгу і пад. – Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце – можаце плаціць адразу. Дубоўка. – Толькі за «Родныя з'явы» атрымаў сотню рублёў. У дзве ці ў тры раты... Лужанін.

Цi датычыцца да гэтых рат наша «ратаваць» (спасать), не ведаю.
А вось рахунак (счёт) – мабыць.

Узвее вецер.
Звее скрозь кляновыя лісты:
над галавою,
далавах.
Павевы невыказнае асенняй пекнаты
прыносяць радасць з непакоем
і ў адцвітанні
маладое.
Кляновыя лісты
ізноў трымаю я ў руках.

Далавах... Проста – унизе (нiз, дол). Калi хочаце: пад нагамi.
Цi ёсьць аналаг для «уверсе»?!
Далавах – прыгожа! Або – Пiкантна.
Дразьнюся! Бо – ужо Пекната, быццам як Прыгажосьць. Мабыць, нейкая выкручастая. Аб «пiканцтве» выдумаў асабiста я.
Неяк пераклiкаецца з Лепатой. Але – i з «выпечкай» (запяканкай). Галоўнае – каб не зь Пеклам.
Дуброўка «пякнату» карыстае даволi часта. У Цыклу – двойчы.

Лісты,
прыгожыя лісты
лятуць над галавой.
Які з кляновай пекнаты
цудоўны будзе гной

А калi ўжо прыцягнуў (да Лiстоў) шостае («Незмiручую Праўду») – адно месца i адтуль

Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпетрэе зерне

На мове сустракаецца «петрыць» (разумець, разбiрацца, кемiць). Але выпетрыць – не к гэтаму.
Ссохнуць, высушыць, выветрыць. Розум тут не вельмi i абавязковы.
Да. Шлунак – як быццам, страўнiк (желудок).

Разумей жа ў тым кірунку,
што зацяжка лётаць шлунку.

Наогул, слоўнiк Дубоўкi тых часоў – заўсёды з Аздобай.

Прыйшла, аздобіла іх восень.
І лятуць яны:
у прыгажосці прыгажосць.
Маўклівыя і нерухомыя стаяць кляны:
ў сваім жыцці і маладосці
гаспадары яны ці госці?
І мне здаецца, што ўсяго ў лістах па крыху ёсць.

I вось гэту Прыгажосьць у яго забралi. Тыя Чэрцi.

13.12.12.2023
PS:
«Укемiў», з чаго я прыцягнуў да Дубоўкi ў свой верш Севярынца.

З Севярынцам, цi з Дубоўкам.
Нават вып’ем пакрысе.

Быццам, падштурхнула Ганна (сястра змагара-вязьня Паўла), якая займалася жыццяпiсам паэта. Але «патусiць» я зьбiраўся толькi з мужчынамi.
Значыць, з Уладзiмiрам i такiм жа пакутнiкам Паўлам. Нейкае дачыненне да лiтаратуры апошнi так сама мае (даволi шмат нарысаў). Ды – не паэт...
У адрозьненне ад сястры

А я за вас не галасавала ніколі.
Увогуле вы для мяне заўсёды былі – тата Колі.

Як працуеш у школе, людзей вымяраеш дзецьмі і татамі.
Бачыш, якім быў чалавек, калі шчэ сядзеў за партаю,
Бачыш у кожным ягоных бацьку і матку,
Ці, часам бывае, што і ў адваротным парадку.

Таты такія ня часта, але ж бываюць,
З тых, хто думае, што лепей за ўсіх і ўсё знае,
Прыйдзе на бацькоўскі сход – і давай вучыць, як вучыцца,
Якім часам уставаць на заняткі, лячыцца альбо не лячыцца,

Хто дурны, хто разумны, якой даўжыні спадніца
Павінна быць у русіцы і ў беларусіцы,
Карацей, ён ведае ўсё, шчэ лепей за матку,
Бо тая сядзіць дома і сочыць у іх за парадкам.

Паспрабуй не заўваж Колю такога таты.
Ды ён і сам нагадае, бо вучыцца сапраўды выдатна,
Ён не можа быць не ўзорным, і ён насамрэч узорны,
Паспрабуй быць іншым, як трапіш у такія жорны.
Кожны тата мае ўладу над уласным сынам.

Нават калі таты няма – адсутнасьць ягоная ў сьпіне стыне.
Татаў лёс кладзецца на сына гарчэй за праклёны,
Альбо лягчэй за крылы – гэта ўжо хто на што здольны.
Усё, што ты робіш, і добрае, і асабліва благое,
Здарыцца ў сыне гарачым агнём ці апошняй агоніяй.

Асабліва калі не адпусьціш яго, не аддасі ўлады –
Ён і пасьля цябе будзе раздаваць даўгі тваіх перамог і здрадаў.
І калі ты, напрыклад, у жаху альбо асьляпленьні
Будуеш турмы і ставіш паўсюд ачапленьні,
Вырашаеш за іншых, як ім жыць і куды зьбірацца,
Дык першым пакутуе сын, бо толькі яму і не ўратавацца.

І калі – хай бы хто мне сказаў, што такога не будзе –
Гэты тата аддасьць загады страляць па людзях,
Я б сказала яму – для сябе мне ня страшна болю –
Ня думай пра мяне, страляй. Але думай пра Колю.

Ну, а напрыканцы (сёння ўноч) я завiтаў на старонку бацькi Ганны i Паўла – Кастуся Севярынца. На «Стихи.ру».
Што ён пiсаў вершы, я ведаў. Як i пра тое, што Канстанцiн Паўлавiч жыў са мной у адным горадзе i не так даўно (1.10.2021) памёр.
Дык Кастусь i Дубоўку перакладаў! На расейскую.
Вось гэта я прафукаў. Затое ёсьць магчымасьць цяпер i яго прытулiць да майго «праекту».

Так утвердилось в поколеньях:
для правды в жизни нет забвенья.

Ведь даже зёрнышко любое
всегда хранит в себе былое.

Куда б его ни заносило,
жива неведомая сила

взойдёт зерно ростком зелёным,
умножившись на миллионы.

Пра Праўду Жыцця, якую я прычапiў шостым да «Лiстоў» У. Д. З таго 1929-га.
Ёсьць i iншыя.

07-13.12.2023


Рецензии