Прауда рунню прарасцi
Сэрцы мягкаю лагодай агарнi,
Не дазволь хаваць завесай бруду,
Умацуй i множ па свеце каранi.
Разбуры хлуслiвы накiп-купал,
Зачаруй шаўковай рунню галасы.
Навучы збiраць цябе па крупах,
Вытыкаць да сэрцаў блудных паясы.
Падары уменне думаць сэрцам,
Чуць душой, каб множыць зерне ў каласках.
Не дрыжэць i не кружыцца з ветрам
Падарыць нашчадкам гонар за свой шлях.
Гаспадыняй стань на белым свеце,
Навучы праз цемру бачыць, разумець.
Дай спазнаць цябе сягоння, зведаць,
Хай прачнецца наканец ў душы мудрэц.
Свидетельство о публикации №124070901711