11. 06. 2024

Закранулі трактарам
Усеагульную вось
Кугакала якаясці там
Кугакаў якісці там
Не паправілі
Павыплакваліся ды ўсохлі
Хадзіў адзін такі з леячкай
Падліваў
Раскрыў над німі чорны парасон
Ахоўваў
Угнойваў блакітнымі вочкамі
Ды сарванымі дзявочымі косамі
Не ўзыйшлі
Перажагнуўся -  ажно пупок падраў
Ахінула свінцом
Рука спрабавала ратавацца
Такая правая
Такая васьміногава
Такая роспачная
Кшталту я сама
Папаўзла па гліне
Шукаць запаветную тэлефонную будку
Не знайшла


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →