Цёпла. Хмарыць. Трэба марыць...
Цёпла. Хмарыць. Трэба марыць,
Ды не марыцца ніяк.
Можа, гром з нябёс ударыць?
Нешта парыць. Гэта знак,
Што дажджом пральецца неба.
Трэба марыць. Ды аб чым?
Толькі б быў кавалак хлеба,
Аб астатнім - прамаўчым...
Даль заве ісці дарогай,
Сцежкай праз лугі, палі...
Цёпла. Хмарыць. За парогам -
Соткі ў спадчыну зямлі...
І нікога. Больш - нікога.
І не марыцца зусім.
Сэрца моліцца. Дарога,
Над якою - мары дым...
08. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124070803136