Трымайся за неба!

ТРЫМАЙСЯ ЗА НЕБА!
леанід ПРАНЧАК

Калі завея замяце дарогу
Ці шлях размыюць летнія дажджы,
Даверу лёс я свой
На міласць Богу
І папрашу яго: Дапамажы!

Ёсць хлеб і да хлеба,
Ёсць шчасця патрэба,
Нязломная праўда ў апошняй мальбе:
Трымайся за неба,
Трымайся за неба, –
І Бог не пакіне ніколі цябе!

Калі няма надзей на ратаванне
І чэзнуць сілы, нібы міражы,
Жыве ў душы
На Бога спадзяванне.
І я прашу яго: Дапамажы!

Ёсць хлеб і да хлеба,
Ёсць шчасця патрэба,
Нязломная праўда ў апошняй мальбе:
Трымайся за неба,
Трымайся за неба, –
І Бог не пакіне ніколі цябе!

Спазнаў пяшчоту, зведаў боль і горыч,
Збярог ад сцюжы я святло душы.
Мой Бог са мной
І ў радасці і ў горы.
Я веру і прашу: Дапамажы!

Ёсць хлеб і да хлеба,
Ёсць шчасця патрэба,
Нязломная праўда ў апошняй мальбе:
Трымайся за неба,
Трымайся за неба, –
І Бог не пакіне ніколі цябе!

23.02.2023


Рецензии