Выйсце з пекла
Але не на парозе, дзякуй Богу!
Я веру моцна што Зямлі сыны
Да розуму намацаюць дарогу!
Вядома не царкоўныя званы,
Не божых служак ціхія малітвы
Нас не ўратуюць ні ад “Сатаны”,
Ні ад дзікой усёзнішчальнай бітвы.
Просты народ не зможа ўразумець,
Што пасля атамнай вайны яго не стане.
Ён працаваць прывык, яду каб мець,
Грамадствам кіраваць - не ў яго плане.
Яго задача - дабрабыт ствараць
Не для сябе, для правячай эліты!
На экспарт газ і нафту адпраўляць
І спадзявацца, што не будзе сам забыты.
Паразуменне ж катастрофы ўсясветнай
Вучоныя, культурная эліты маюць
Звярнуць грамадства з сцежкі апраметнай
Яны павінны! Хай саюз ствараюць
З народам, каб не ў цемнаце
А ў гуманізме адшукаць дарогу,
Дзе б людзі, аб’яднаўшыся ў Хрысце,
Змаглі б пазбыць смяртэльную трывогу.
Гэта бацькоў і бога запавет:
Уратаваць Зямлю і ўсё на ёй жывое!
Няма важнейшых на планеце мэт,
Чым шлях знайсці да мірнага двубою!
Свидетельство о публикации №124070503841