Мы

Нашы лёсы ня варты і бруднай паперкі з нулямі бясконцымі.
Нашы думкі што цвіль на варэнні ў каморы бабулінай.
Наша сэрца што шэрае неба над Прыпяццю.
І жыццё наша - стогн існавання жабрацкага.

Нам зімой завыванне вятроў, што жалейка з палёў Берасцейшчыны.
Наша золата – вунь – дзьмухаўцы Магілёўшчыны.
Наша ноч - гэта казкі дзядулі бясконцыя,
І надзея, што ззяе пад зоркамі срэбнымі.

Мы не маем нічога, як тыя цібетцы далёкія,
Але цнота заўсёды ў далонях раскрытых для кожнага.
Нашы душы калісьці ўздымуцца ў неба блакітнае
Да магутнага бога праўдзівага добрага.

2020-2024

по русски тут:
http://stihi.ru/2022/09/10/4259


Рецензии
С удовольствием почитал на таком близком языке!
Спасибо!

Юрий Трусов 3   06.07.2024 05:43     Заявить о нарушении
Очень рад, что вам понравилось, благодарю вас!

Тадеуш Други   06.07.2024 10:59   Заявить о нарушении