Зноу вiсяць над садам хмары...
Зноў вісяць над садам хмары
І ў нябыт мой дзень плыве.
Ні аб чым ужо не мару
І нішто ўжо не заве.
Не хвалюе нават водар
Флёксаў белых пад акном.
Рву, знішчаю вершы. Воддаль
Чую ў небе летні гром.
Але й ён натхніць не можа,
Не паможа ўзняць вачэй.
Памажы мне, светлы Божа,
Хмарны дзень пражыць хутчэй -
Без заўваг, што сінявокай
Называю Беларусь...
І праходзяць хмары бокам
І з душы здымаюць груз.
04. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124070402978