Дзе знайсцi сваю мне зорку
Адкапаць свой корань праўды,
Адчынiць да сонца створку,
Не тапiць свой лёс пагардай?!
Па якой пайсцi сцяжынцы,
Слухаць сэрца цi свой розум,
З якiм ветрам закружыцца?
Не згубiцца часам познiм…
Навучыцца як размове
З птушкай, Божаю-душою,
Каб на сцежцы ёй знаёмай
Памагла шукаць мне долю.
Палюбiць, я знаю, трэба
Гэты свет, травiнку, дрэўца,
Не цанiць сумленне срэбрам,
У святую праўду верыць…
Сэнс жыцця ў душы палёце
У аблашчанай любоўю,
Не аддаць бы яе слоце,
Не паранiць сэрца болем…
Свидетельство о публикации №124070402279