Памяць
Да Он и не взял бы забвенья!»
М.Ю.Лермонтов
Зноў іду тым шляхам, мне знаёмым,
Як быццам пяцьдзесят гадоў назад:
Сасоннік, ферма ў зацішшы сонным,
Рачулка, мост, калгасны сад…
А вёска называецца Дуброва!
Дубрава, дабрыня, дубы…
Якое ласкавае слова,
Як моц, пяшчота, галубы…
І гэтак сэрцу ўсё знаёма:
І хаткі старыя, і вуліцы,
Зямліцы беларускай гоман,
І неба, што за лесам змурыцца.
І тут жывуць другія людзі…
Мае - спяць у магілах ціха.
Я ведала, што так і будзе,
Але на сэрцы сум і ліха.
За вёскаю, у старым сасонніку
На крыжах іх твары жывуць,
Пад дажджамі і цёплым сонейкам
Фотаздымкі іх берагуць.
Разышліся нашы дарогі,
І весачка аджывае,
Час - суддзя непамерна строгі!
А ўсёж душу пакой напаўняе.
Я вярнулася ў мінулае,
Якога ўжо няма,
Бо мяне прыняла сэрцу мілая,
Дарагая Радзіма мая…
Я выпіла зелле горкае
Сустрэчы з тым, што прайшло…
Застанься са мной, мінулае,
Даруй мне сваё святло!
Свидетельство о публикации №124070306049
С детства уважаю бульбы вкус...
Я — Русский, лишь наполовину,
зато наполовину — Белорусс!
_______________
Людмила, спасибо Вам!
С уважением...
Сергей Приморский 04.07.2024 11:47 Заявить о нарушении
А в Беларуси сейчас на белорусском языке разговаривают только в деревнях, но там и людей уже мало.. Умирает деревня. Впрочем, в России тоже! Процесс необратимый, и это грустно…
Спасибо за отзыв!
С признательностью,
Людмила Мищенко 04.07.2024 17:43 Заявить о нарушении