Адляцелi не у вырай гады...
Зразумець немагчыма вынік іншых падзей...
На зыходзе жыцця ўспамінаў замнога,
І дзіравая торба нязбытных надзей.
З маладою душой мы старэць не хацелі.
Нам бы ў школу ізноў, на апошні званок,
Ці дзяцінства крыху, каб пагушкаць арэлі,--
Толькі лёс прадказаў пахавальны вянок.
Адляцелі не ў вырай гады...адляцелі.
Адгукнуліся ў сэрцы няўцешнай слязой...
Марна гушкае вецер пустыя арэлі,
Часам плачуць званы на капліцы старой.
Свидетельство о публикации №124070303752