Ты мне бясконца патрэбна
ТЫ МНЕ БЯСКОНЦА ПАТРЭБНА!
леанід ПРАНЧАК
Хоць за акном начы імгла,
Я трызню прывіднай жаданнем,
Каб ты са мною зноў была
Маёй душы выратаваннем.
Любоў і сэрца цішыня
У кожным руху, кожным слове.
Мне не пражыць цяпер і дня,
Без гэтай сонечнай любові.
Аб страчаным марыць дарэмна.
На жаль, не вярнуць маладосць.
А ты мне бясконца патрэбна
Такая,
Якая ты ёсць.
У сцішаных гуках малебна
Пакоры тваёй прыгажосць...
А ты мне бясконца патрэбна
Такая,
Якая ты ёсць!
Цяплынь пяшчоты зберагу.
Шчаслівы ад усведамлення,
Што я цябе любіць магу
Усё жыццё, нібы імгненне.
Любоў і сэрца цішыня
У кожным руху, кожным слове.
Мне не пражыць цяпер і дня,
Без гэтай ласкі і любові.
Аб страчаным марыць дарэмна.
На жаль, не вярнуць маладосць.
А ты мне бясконца патрэбна
Такая,
Якая ты ёсць.
У сцішаных гуках малебна
Пакоры тваёй прыгажосць...
А ты мне бясконца патрэбна
Такая,
Якая ты ёсць!
03.07.2024
Свидетельство о публикации №124070301739