Стаць паэтам сам я не iмкнууся...
Стаць паэтам сам я не імкнуўся.
Гэта лёс з мяне яго зрабіў.
Ці то я, ці лёс мой прамахнуўся?
Ці знайшоў я што? Хутчэй, згубіў.
Сумаваў дарэмна і дарэмна
З некім нешта шумна святкаваў.
Сум і радасць піў папераменна
І гады з гадамі рыфмаваў.
Назіраў, каму перашкаджаю,
Станаўлюся ўпоперак дарог,
Калі вершы сэрцам нараджаю
Пра пачуцці шчасця і трывог.
У гадзіны стоенага жалю
Дзякую за свой лірычны лёс
І нясу ў душы яго, як хвалю
Недарэмна выплаканых слёз.
01 - 02. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124070203010