Шкада

Крыху шкада, што вельмі быстрацечна
Знікае з твару многа што Зямлі:
Прарокі, мільярдэры, каралі
І толькі справы іх успамінаюць вечна,
Калі яны жыццё ў прагрэс вялі.

Згараць іх і мільярды, і дварцы,
Паглыне мора яхты незлічоны
І застануцца дзецям іх праклёны
Бацькам, якія страх у бег жыцця ўвялі
І жах вайны паднялі на амбоны.

Чаму яны не могуць зразумець,
Што век зямны кароткі і ня вечны
І шлях да д’ябла склізкі, небяспечны,
Каб на ім час для думак заімець
І без аховы назіраць Шлях млечны.

Нам Усявышні даў святло ідэй,
Якія ўсім запісаны ў скрыжалі,
Каб мы кахалі а не рабавалі
І не змянялі б гвалтам бег падзей,
Жыццё стваралі б а не разбуралі.


Рецензии