Вось i лета прышло

Эстафета вясны ў лета
Салаўямі ўжо апета
І зязюліным: “ку-ку”.
Ўжо Купалле адгарэла
І чабор зацьвіў нясмела
Ускрай лесу на грудку.

Водар хвойны, пах мядовы
Кружыць мроямі галовы
За сабою ў лес заве
Пад дуб крэпкі стогадовы,
Каб каханню подых новы
На шаўковай даць траве.

Дык хутчэй на імяніны
Рушым мы збіраць маліны,
Назбіраць баравікоў,
Бо бег лета быстрацечны
І кахання жар ня вечны,
Маладосць не вернеш зноў!


Рецензии