Я друг м вымярэньн...

Я ў другім вымярэньні,
Ля падзеяў другіх,
Дзе вайны сутарэньні
Жыцьцё гоняць на схіл.

Не шкадуюць яны
Ні сваіх, ні чужых:
Жах вайны, кроў вайны -
Пачастунак, вось, іх.

Аддаляюць гады
Ад сваіх і радні -
Маёй дзеці крыві,
Дзе ж блукаеце вы?

Загадаў я жыцьцю:
Ім не быць пустазельлем,
Не сатлець на тытунь
У чыіхсьці намерах.
09.07.23.


Рецензии