Сiнявокая

Нам з табою напэўна спатрэбіцца
Нейкі час, каб усё зразумець.
Нехта кажа, што шчасце не вернецца,
Бо няма чым яго нам сагрэць...

Сінявокая дзеўчына раніцай
Не знаходзіць сваё хараство,
Бо калісьці паспела параніцца,
Толькі ёй не сказаў ніхто...

Я жа рос пад вялікімі росамі
Без імпэту, нібыта трава,
І калісьці сталёвымі косамі
Буду слушна панішчаны я...

Сінявокая, ты ці абудзішся?-
Твой чарговы паэт у зямлі!
А на чыстых, аздобленых вуліцах
Нават памяць тваю падмялі!

Ты сягоння такая ўрачыстая
У святочным убранні сваім,
Спілавалі і дрэва вячыстае,
Каб расчысціць пляцоўку пад ім...

І на гэтым ўпрыгожаным пляцы
Ганарова прымаюць парад,
Ганарацца бяздумнаю працай
І плануюць чарговы напад...

Сінявокая, бач, толькі шыльда
Ад цябе засталася адна...
І калі я на вуліцу выйду-
Мне сустрэнецца толькі мана...

Мне сустрэнуцца сумныя людзі,
Што згубіліся ў процьме начэй,
Што былі на чарговым салюце
І пазбавілісь ўласных вачэй...

І цяпер яны гледзяць ў той бок,
Куды іх накіроўвае "бог"

Самавольны і самаабраны,
Што часова і іхнія раны

Загаіў,... але новыя спрэс
Заліваюць крывёю навес...

І ламаюцца лёсу апоры,
І сягае крывавае мора...

Ды не бачаць, як тоне іх дом
Сінявокія з чорным бяльмом...


Рецензии