Мая вёска

Выйшла я на адпачынак,
Многа часу маю,
І па гэтай вось прычыне,
Вершы я складаю!
Прабягаюць успаміны,
З самага пачатку,
Пра свае родныя мясціны,
Распавяду нашчадкам.
Я ў гэтай вёсцы нарадзілася,
І ў першы клас пайшла,
І назаўжды тут прыгадзілася,
І лёс свой тут знайшла.
З дзяцінства ў полі працавала,
І любавалася я льном,
Валошкі ў жыце сабірала.
Наталялася летнім цяплом.
Усё жыццё з ёй побач пражыла,
Пра горад і не дбаю,
Дзяцей і унукаў нажыла,
І праўнука ужо маю!
Вёску я сваю люблю!
Тут могілкі бацькоў, дзядоў,
Люблю я родную зямлю,
У ёй мой пот і кроў!


Рецензии
Галінка, прыгожыя радкі прыгожай дзяўчынкі з прыгожай краіны! З важнасцю, Стас!

Стас Осенний 2   28.03.2025 21:53     Заявить о нарушении
За дзяўчынку дзякую!
Мабыць вы хацелі сказаць ,- З павагай?
Дабра вам і спагады!

Галина Демидович   28.03.2025 22:03   Заявить о нарушении
даааа..З павагай!

Стас Осенний 2   28.03.2025 22:41   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.