Бяжы, хлопец

Бяжы, хлопец вясёлы, бяжы,
Хай юнацтва ўсхваляць стрыжы,
Вецер буйны цалуе ў твар –
Раздзімае кахання пажар!

Пад вясёлкай цвятлівай бяжы
Па траве сакавітай мяжы –
Будзеш ў полі ад шчасця крычаць,
Бо не можна пачуццяў стрымаць!

У аблоках лунаеш калі,
Зоркі марай сваёй запалі –
Няхай бачаць яны з вышыні,
Што любоў яшчэ ёсць на зямлі.

Да дзяўчыны каханай бяжы,
Аб пачуццях усё раскажы,
Ёй далоні свае працягні –
Няхай сэрца пяе ў глыбіні.

Бяжы, хлопец, хутчэй і хутчэй,
Не хавай толькі долу вачэй –
І ў чароўных духмяных садах
Заспявае вам казачны птах.

Чэрвень, 2024 г.

 #vitali_pazdniakou #вершы #вершынароднаймове #паэзія #вершы_на_беларускай_мове #лірыка #вершыпракаханне

Иллюстрация: seth schwiet | Unsplash•com


Рецензии
Добры вечар, Віталь) Вельмі прыгожа і казачна. Няхай усім шчасціць) Са Старым Новым годам вас)

Ядвига Боброва   15.01.2025 22:25     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі! Вельмі прыемна, што верш спадабаўся. Няхай шчасціць і Вам! Са Старым Новым годам!

Поздняков Виталий   20.02.2025 09:35   Заявить о нарушении