У кутку агарода - бярозы...

***
У кутку агарода - бярозы,
За бярозамі ўзгорак лясны.
Па асінніку бегаюць козы,
Сёння бачыў чатыры казы.

За асіннікам - поле. Узгоркі
Захінаюць сабой далягляд.
Толькі ноччу высокія зоркі
Асвятляюць бярозавы рад.

У кутку, дзе бярозы на ўзгорку,
Мой адзіны навекі куток.
Тут знайшоў тую самую зорку,
Што дае мне натхнення глыток.

25. 06. 2024 г.


Рецензии