З мовы рэп
Раніца, раніца, раніца зімняя.
Мне б адагрэць цябе, хатка радзімая.
Раніца, раніца, раніца зімняя.
Стынуць за вёскай ўсходы азімыя.
Раніца зімняя . Трэба ўставаці.
Цёпленькі ложачык свой пакідаці.
Я адзяваюся спрытна і лоўка-
Трое кальсонаў , а зверху ватоўка.
Так,так спрытна і лоўка, знізу кальсоны, зверху ватоўка .
Ногі ў валёнкі імгненна ўстаўляю,
Вечны агонь ля пліты здабываю.
Котка вуркоча і носік свой грэе.
Сівер, як сыч, на світанку сыцее.
Так, так, котачка грэе, сівер, як сыч, на світанку сыцее.
Трэсачкі домікам, дроўцы ў печку.
Можна падумаць аб добрым і вечным.
А на патэльні з савецкае сталі
Яйцы курыныя млеюць у сале.
Так, так савецкае сталі, яйцы ў сале, савецкае сталі.
Люты мароз за вакном вар'яцее
Толькі мая маладзее надзея-
Холаду гэтаму быць не бясконца,
Выйдзе над хатаю яснае сонца.
Так! так! Чакаем бясконца, яснае сонца, вясновае сонца!
Раніца, раніца, раніца зімняя.
Перазімуем і мы, і азімыя!
Свидетельство о публикации №124062503666