Шчасце - жыць у роднай хаце...
Шчасце - жыць у роднай хаце,
Радасць - вершык напісаць,
Асалода - чай на мяце,
Вольнасць - поле, сенажаць.
А натхненне - лес з грыбамі,
А здзіўленне - мажны лось.
А каханне - каб губамі
Прашаптаць на вуха штось
І тваю усмешку бачыць
І пяшчоту - у вачах,
Калі месячык маячыць
Ў хмарным небе па начах.
24. 06. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124062402917