Родная зямелька

Родная зямелька. Сінія нябёсы.
Белая бярозка за маім акном.
Родная сцяжына. Доўгія пракосы.
Адчуванне шчасця быць гаспадаром.

Мілая зямелька. Спадчына ад дзеда.
Скарб навекі даны, самы дарагі,
Каб цаніў я гэта і заўсёды ведаў,
Што вядуць дадому ўсе жыцця шляхі.

Любая зямелька ў васількі прыбрана,
У льняной сукенцы весела пяе.
Толькі той аднойчы тут шчаслівым стане,
Хто любоў да краю праз жыццё нясе.


Рецензии