Я кахаю
Доўга, доўга і шчыра, шчыра.
Хай не так, як глядзім ў кіно,
Дзе пачуцці зайграюць лірай,
Дзе танцуе агонь ў вачах,
Дзе з рамантыкай ўсе сябруюць.
Я кахаю і гэта факт.
Хай другія яго не чуюць.
Я кахаю цябе даўно
Доўга , доўга і моцна, моцна.
Хай не так, як глядзім ў кіно,
Бо падчас я бываю злоснай.
Выбачай. Знаю нельга так,
Каб з работы - дамоў праблемы.
Часам факт, гэты просты факт,
Парушае ўсе тэарэмы.
Дзе танцуе агонь ў вачах,
Дзе з рамантыкай ўсе сябруюць.
Я кахаю. І гэта факт.
Ты адзіны яго пачуеш.
Свидетельство о публикации №124062306687